wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

11 клас тэст 6

Total questions: 20

Worksheet time: 14mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць з вялікай літары

a)

Акадэмія (Н,н)авук

b)

кветка (Р,р)ужа

c)

Пётр (П,п)ершы

d)

рака (Н,н)ёман

e)

(Н,н)апалеонаўскія планы

2.

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару о

a)

м_сты

b)

бал_таўтварэнне

c)

з_рапад

d)

ф_льга

e)

ст_галосы

3.

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е

a)

св_тлаваты

b)

выл_чыць

c)

с_лектар

d)

асм_яць

e)

м_жпланетны

4.

Адзначце прыклады, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае)

a)

сакса_льны

b)

стра_савы

c)

музыка _ладзіміра Будніка

d)

Віцебскі медыцынскі _ніверсітэт

e)

англійска-_краінскі

5.

Адзначце правільна напісаныя словы

a)

вярхоўе

b)

парц'е

c)

хатыньскі

d)

аб'яўляць

e)

з'яднаны

6.

Адзначце правільна напісаныя словы (формы слоў)

a)

Палесье

b)

крылле

c)

запаведдзю

d)

каллекцыя

e)

абязбольванне

7.

Адзначце правільна напісаныя словы

a)

агенцкі

b)

атклікацца

c)

вырошчванне

d)

галанцкі

e)

гросьба

8.

Адзначце словы, у якіх ёсць суфікс -к-

a)

людскі

b)

напарнік

c)

пасадка

d)

маленькі

e)

злёгку

9.

Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок

a)

(паў) гадзіны

b)

(міні) вобраз

c)

(Новікаў) Пяюн

d)

(экс) мэр

e)

(спец) заказ

10.

Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок

a)

шэра_зялёны

b)

шырока_габарытны

c)

чорна_валосы

d)

танцавальна_драматычны

e)

проці_леглы

11.

Адзначце словазлучэнні, у якіх лічэбнік пяцёра ўжыты правільна

a)

пяцёра саней

b)

пяцёра дзяцей

c)

пяцёра сябровак

d)

пяцёра дамоў

e)

пяцёра акон

12.

Адзначце дзеясловы, якія ў форме 1-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак -ем

a)

засцяліць

b)

пакласці

c)

назіраць

d)

змясціць

e)

пакаштаваць

13.

Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам

a)

у_пачатку лета

b)

есці ў_сухамятку

c)

хай будзе па_вашаму

d)

у_высь завоблачную

e)

ныраць у_глыб

14.

Адзначце сказы, у якіх не (ня) з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна

a)

(Не) мала дарог нас чакае ў жыцці.

b)

(Не) дзе месяц у хмары вяслуе.

c)

Магутныя дубы (не) хочуць скідаць.

d)

(Не) далёка, а блізка ад вёскі на старой хвоі здаўна вяліся буслы.

e)

У шклянцы засталася (не) дапітая сястрой гарбата.

15.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не

a)

Па-над рэчкай у лузе квяцістым мы хадзілі, бывала, _ раз.

b)

Вецер лістка не зварушыць, не скалыхнуцца _ траўкай палі.

c)

Ці _ вецер гэта звонкі ў тонкіх зёлках шапаціць?

d)

Немагчыма _ любіць цябе, край чароўны, сэрцу дарагі.

e)

_ адзін чалавек, які быў у Полацку ці проста чуў пра яго, не можа ўявіць сабе горад без Сафійскага сабора.

16.

Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы

a)

ехаць у журавіны

b)

жакетка на футры

c)

мадэльная туфель

d)

дзве межы

e)

зрабіць на смех

17.

Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны дзейнік (дзейнікі)

a)

Адзін і пры месяцы робіць, а другі і пры сонцы спіць.

b)

Лашчыць вока Нёман-прыгажун.

c)

Хто страціў радзіму, той плача ўсё жыццё.

d)

Мяне разбудзілі на світанку.

e)

Не шуміце, клёны маладыя, у цяністым парку над ракой.

18.

Адзначце аднасастаўныя сказы

a)

Пераплыць возера было нялёгка.

b)

Без працы не будзе шчасця.

c)

Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла.

d)

Заспявай, мой дружа, заспявай пра вясенні вечар.

e)

Дзень як чысты ліст паперы.

19.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

a)

Чалавек __ не арэх: адразу яго не раскусіш.

b)

Без цябе, радзіма, я __ пясчынка.

c)

Народная творчасць __ гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы.

d)

Натура складаная __ чалавек.

e)

Шэсць і восем __ чатырнаццаць.

20.

Адзначце сказы, у якіх няма парушэння пунктуацыйных нормаў

a)

Яблыкі і грушы, і слівы раслі ў дзедавым садзе.

b)

Весела, і прыветліва загаманіў агонь. і залатым бляскам расцёкся па тоўстых шурпатых камлях, па зелені кучаравых елак.

c)

Кожны пень, кожны куст у начным лесе нагадвае мядзведзя, ці ваўка.

d)

Загоны перасякаюцца то тонкімі, то шырокімі звілінамі дарог.

e)

Майстры слова не толькі дораць краіне шырокую вядомасць, але і паказваюць у сваіх творах характар роднага народа, яго гістарычны лёс.