wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам // 10

Total questions: 10

Worksheet time: 10mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязковва ставіцца працяжнік

a)

Нядобры знак _ гэта забітая птушка.

b)

Паспяхова здаць экзамены _ задача сур'ёзная.

c)

Нашы лясы _ невычарпальны калодзеж даброт і багаццяў.

d)

Гады _ як рачная плынь.

e)

Справа егераў і палясоўшчыкаў _ штодзённа чытаць кнігу лесу, занатоўваць у ей усе змены.

2.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязковва ставіцца працяжнік

a)

Тройчы сем _ дваццаць адзін.

b)

Жыць без кахання _ гэта значыць есці яблык без соку.

c)

Я табе _ не заступніца.

d)

Ты _ сын зямлі, нашчадак хлебаробаў.

e)

Ноч _ ясная, зорная, хочацца пастаяць, паглядзець у зорную далячынь.

3.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязковва ставіцца працяжнік

a)

Паэзія _ гэта адвечная цяга вяршынь да нябёсаў.

b)

Сям'я _ сем ратоў.

c)

Старасць _ не радасць, і доўг _ не карысць.

d)

Ісці і ўсміхацца _ вось раскоша.

e)

Максім, шчыра кажучы, _ чалавек не вельмі добразычлівы.

4.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязковва ставіцца працяжнік

a)

Маланка з-за хмары _ блісь!

b)

На паплавах заўсёды трава _ добрая.

c)

Іржышча _ як рыжы вожык.

d)

Вострая дзюба _ ўвесь інструмент дзятла.

e)

Век жыць _ не мех сшыць.

5.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязковва ставіцца працяжнік

a)

Зайцу ліса _ не сяброўка.

b)

Наша мова _ бярозавік весні, аксаміт жаўруковай песні, васілёк сінявокі ў збожжы, агняцвет нашай сілы, дар Божы.

c)

Дзяцел, ты _ лекар у лесе вядомы.

d)

Дзяцей выхаваць _ не грошы палічыць.

e)

Сем і тры _ дзесяць.

6.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязковва ставіцца працяжнік

a)

Паляванне на грыбы _ прыемнае правядзенне часу.

b)

Лісце на дрэвах _ зялёнае, жывое.

c)

У гэтай красуні зубы _ як стада белых авец.

d)

Жнівень _ месяц зарніц, лясной цішыні.

e)

Маё вялікае і даўняе жаданне _ ва ўсім будзёным бачыць хараство.

7.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязковва ставіцца працяжнік

a)

Тры і тры _ шэсць.

b)

Час _ непадкупны і справядлівы суддзя!

c)

Жыць _ гэта піць крынічную ваду і ўмывацца гаючымі росамі.

d)

Мы _ нашчадкі тых, хто бараніў нашу Бацькаўшчыну.

e)

Летняя ноч _ як зайцаў хвост.

8.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязковва ставіцца працяжнік

a)

Ганак _ маё любімае месца.

b)

Кожная мова _ гэта неацэнны скарб, які належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецтву.

c)

На Беларусі пчолы _ як гусі.

d)

Наш Мікола цяпер _ студэнт.

e)

Вясна сёлета _ позняя.

9.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязковва ставіцца працяжнік

a)

Паэзія _ гэта вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары.

b)

Уладзік зараз _ шмыг у дзверы!

c)

Ты _ мой госць.

d)

Гаспадарку весці _ не лапці плесці.

e)

Палонкі на возеры _ як вокны ў падводнае царства.

10.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязковва ставіцца працяжнік

a)

Я _ не з баязлівага дзясятка.

b)

Мова народа _ адзін з найвялікшых скарбаў.

c)

Васіль Пятровіч, безумоўна, _ выдатны гісторык і краязнавец.

d)

Выйсці замуж _ не дожджык перачакаць.

e)

Тры гады _ вялікі час у чалавечым веку.