wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Кантрольная тэставая работа 9 клас (Варыянт 4)

Total questions: 15

Worksheet time: 45mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце правільныя сцверджанні:

a)

Складаназлучаныя сказы – гэта сказы,у якіх адна з граматычных частак сэнсава падпарадкоўваецца другой.

b)

Складаназлучаныя сказы – гэта сказы,у якіх граматычныя часткі раўнапраўныя.

c)

У складаназлучаных сказах сэнсавыя адносіны падобныя на сэнсавыя адносіны паміж аднароднымі членамі.

d)

У складаназлучаных сказах сэнсавыя адносіны падобныя на сэнсавыя адносіны паміж галоўнымі членамі.

e)

У складаназлучаных сказах сэнсавыя адносіны падобныя на сэнсавыя адносіны паміж даданымі членамі сказа.

2.

Адзначце складаныя сказы:

a)

Мы сабраліся звечара і, як толькі пачало брацца на дзень, рушылі ў дарогу.

b)

Нібы толькі што народжаная, свеціцца аксамітнай свежасцю атава.

c)

На дол, ледзь чутна шапочучы, сыпаўся часам дробны, як крупы, сняжок.

d)

Сырыя вятры доўгай восені, якія заўсёды надакучліва шумелі ў голлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу, сёння замоўклі.

e)

Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар.

3.

Адзначце правільныя сцверджанні:

a)

Складаназалежны сказ – гэта сказ, у якім граматычныя часткі звязваюцца сэнсава і інтанацыйна.

b)

Складаназалежны сказ – гэта сказ, у якім адна з граматычных частак сэнсава падпарадкоўваецца другой і звязваецца з ёй пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка або злучальнага слова.

c)

Складаназалежны сказ – гэта сказ, у якім граматычныя часткі адносна раўнапраўныя, самастойныя па сэнсе.

d)

Галоўная і даданая часткі ў складаназалежным сказе звязваюцца злучальнай сінтаксічнай сувяззю.

e)

Галоўная і даданая часткі ў складаназалежным сказе звязваюцца падпарадкавальнай сінтаксічнай сувяззю.

4.

Адзначце сказы з размеркавальнымі сэнсавымі адносінамі:

a)

Або птушак там не было, або яны проста не адважыліся падаваць голасу.

b)

У хмары месяц пайшоў, і бляск зорны патух.

c)

Прайшоў невялікі дождж, ды зноў стала суха.

d)

Гара высокая ў тумане, а пад гарой зялёны гай.

e)

То нямеюць нівы ў полі, то дрыжыць пяшчотна гай.

5.

Адзначце сказы, у якіх паміж часткамі нельга ставіць коску:

a)

На досвітку сінім ярчэе мароз і свеціцца іней на голлі бяроз.

b)

Верасень на плечы ўскінуў плашч барвовы і пад сонцам крочыць праз гаі, дубровы.

c)

У гэты момант дзверы з кухні адчыніліся і ў пакой увайшла бабка.

d)

Толькі жаўранак заспявае ў вышыні ды ветрык зашастае каласамі.

e)

Раптам у лесе шаснула і на паляну выскачылі дзве казы.

6.

Адзначце складаназалежныя сказы:

a)

У густым змроку хаваліся станцыйныя пуці, на якіх дзе-нідзе паблісквалі стрэлачныя ліхтары.

b)

Вербалоз толькі што распушыў свае каткі, над імі гудзелі першыя смелыя чмялі.

c)

Чалавек глядзеў на паблёклыя зоркі, адна з якіх, здавалася, прычапілася за самую верхавіну рабіны.

d)

Свіцязь купае сонца ў сваёй купелі, узіраецца, усміхаючыся, у вячыстыя карункі дрэў, якія шырокім, багата вышытым поясам атуляюць яго, лашчацца да яго.

e)

Адны ўмеюць складна расказваць пра перажытае; ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што самі вераць у тое, чаго ніколі не было.

7.

Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць дзве коскі:

a)

Яловы лес дзе я іду цёмны і густы.

b)

Мірон прытрымліваўся погляду што чалавек усё можа зрабіць калі захоча.

c)

Наведвайце бацькоў пакуль яны жывыя пакуль дымяцца коміны нагрэйцеся ў бацькоў.

d)

Старая леснічоўка з саламяным дахам што наехаў на вокны як вялікая шапка на вочы чалавеку стаяла адразу за крынічкай.

e)

Вядома таксама што адзін дурань можа задаць столькі пытанняў на якія не адкажуць сто разумнікаў.

8.

Адзначце, дзе правільна вызначана даданая частка складаназалежнага сказа:


Трэба адрэзаць дарогу для войнаў, каб чалавецтва магло жыць спакойна.

a)

месца

b)

прычыны

c)

спосабу дзеяння

d)

часу

e)

мэты

9.

Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы з разнатыпнымі часткамі:

a)

Пасееш у пару – будзеш мець хлеба гару.

b)

Дыхалася вельмі легка, Леня ўзяў Жэню пад руку і павёў яго на вуліцу.

c)

Усе ведалі: Хоня заляцаецца да Ігнатавай Хадоські, жаніх, можна сказаць.

d)

Ідзе па вуліцы – лебедзь плыве.

e)

Сціхла гамонка жалеза – пачалася гамонка людзей.

10.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е:

a)

Неба спрэс усцілалі хмары … сонца не паказвалася ад рання.

b)

Азірнуўшыся, бачу … пасярод вуліцы заклапочана грабецца певень з чарадою курэй.

c)

Я застываю ў вялікім здзіўленні і радасці … на авеяным ужо халоднымі асеннімі вятрамі голым пятачку вялікая сям’я баравікоў!

d)

Першыя замаразкі прыхапілі пад вокнамі вяргіні … яны пабляклі пачарнелі.

e)

Вада знаходзіцца ў стане вечнага руху … ад сонца яна паруе, з пары робяцца хмары, з хмар ідзе дождж.

11.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

a)

Паглядзіш з вежы ўніз … галава заружыцца.

b)

Спявала-залівалася ластаўка … у чыімсьці здзічэлым садзе стракатала сарока.

c)

Спярша ён нічога не заўважыў, а пасля прыгледзеўся і страсянуўся ад спалоху … між елак стаяў худы, з белаватымі праплешынамі на баках воўк.

d)

З ракі моцна пацягнула сіверам … людзі пачалі настаўляць каўняры, подбегам абмінаючы адзін аднаго.

e)

Вырві дзеда з гэтай зямлі, разлучы з лесам, ляснымі ручаямі … дзед змарнее, засохне, як засыхае дрэва, вырванае з роднай глебы.

12.

Адзначце сказы, у якіх дапушчана пунктуацыйная памылка:

a)

У паветры было па-зімоваму добра: бадзёры мароз, парывісты вецер, які час ад часу заносіў аднекуль здалек пару-другую сняжынак- першых вестуноў і разведчыкаў зімы.

b)

Між бочкамі павукі пазвівалі сабе гнёзды і нельга было зайсці ў камору, каб не абчапляцца павуціннем.

c)

Неўзабаве я прыцішыў крок: ні шпарка ісці, ні тым больш бегчы па сцежцы было нельга, бо на ёй, выслізганай як не да бляску, кожны маленечкі каменьчык ці нават якое каліва засохлай зямлі балюча калоліся ў ногі.

d)

Вясна адшумела ўжо, стаіць пачатак лета, сонца няшчадна награвае асфальт і камень і як ні паліваюць зранку вуліцы, а шызы налёт пылу відзён на лісці дрэў і на кветніках, што вузкай стракатай палоскай працягнуліся ўздоўж тратуараў цэнтральнай магістралі.

13.

Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі частак:

a)

Не ведаў ён: жонку яшчэ ў першыя дні закатавалі фашысты, а дзяцей некуды вывезлі.

b)

У сваім лісце да Сцёпкі Аленка пісала, што праз два месяцы яна здасць залікі і скончыць сямігодку, развітвацца з якой ёй не вельмі шкода.

c)

Адшумеў лістапад, адзвінелі дажджы, і зіма панагнала пякучых вятроў.

d)

Задрамлю, і можа зноў прысніцца, што прынесла з поплава сюды вечна маладая чараўніца прыгаршню гаючае вады.

e)

За Глускам у глухіх барах яшчэ маё блукае рэха, і дзень суніцамі прапах, даспелі першыя арэхі.

14.

Адзначце, што ўяўляе сабой у складаным сказе другая сэнсавая частка па граматычнай будове:


Канцавы зноў усміхнуўся, і ў гэтай усмешцы я ўбачыў законную гордасць гаспадара, якому хораша, што вось і ёсць ужо чым пахваліцца.

a)

просты сказ

b)

складаназлучаны сказ

c)

складаназалежны сказ з дзвюма залежнымі часткамі

d)

бяззлучнікавы сказ

e)

складаназалежны з адной даданай часткай

15.

Адзначце сказы з бяззлучнікавай і злучальнай сувяззю:

a)

Анісім уносіў у хату бляшаную грубку-буржуйку, якую некалі сам зрабіў, і ўжо ніхто нават не думаў засынаць.

b)

Быў самы ранак, пачынаў сыходзіць з зямлі туман, і, паступова разгортваючы сваімі промнямі яго заслону, з туману выходзіла сонца.

c)

Ярка ўспыхнулі вочы дзяўчыны, нібы суровая сінь расплылася ў пяшчотнай цеплыні, і ў гэтай цёплай сіні раптам замільгалі смяшлівыя іскры.

d)

Была відная зімовая ноч, снег перастаў сыпаць, нібыта ціхім стаў вецер, трошкі марозіла.