wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

Total questions: 10

Worksheet time: 10mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску

a)

Справа вольха кіне цень, злева - лозы _ ці асіны.

b)

Камяні рассартавалі па памерах, па колеры _ ды пачалі ўзводзіць сцены Лоскага замка-крэпасці.

c)

Добрае _ ласкавае сонца выклікала да жыцця малую хвойку.

d)

Анатоль нешта хацеў сказаць _ аднак стрымаўся.

e)

Давер'е заслужыць не лёгка _ не проста, і не хутка.

2.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску

a)

Дзень павекі разамкне _ ды агледзіць наваколле.

b)

Зорны сіні плашч адзеў на плечы і спакойна на сады ідзе беларускі _ добры вечар.

c)

Крытэрыі маральнаці галоўныя і ў грамадстве - і ў пісьменніцкім асяроддзі.

d)

Ні парастак бярозкі _ ні цаглінка самі ў горад не прыйшлі.

e)

Берасцянкі, дразды, зелянушкі _ ўсё гэта нашы звычайныя птушкі.

3.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску

a)

Ружовыя водсветы дрыжалі на мёрзлай зямлі, на імшыстым куп'і _ ды на сіняй вадзе.

b)

На ганку стаяў чалавек, высокі _ маладжавы з твару.

c)

Усё павінна быць для дзяцей _ і сонца да самага позняга вечара, і шчырая ласка праз круглыя суткі.

d)

Зямлёй _ і травой, і кустамі з табою мы некалі станем.

e)

То вальсуюць _ то імклівую лявоніху танцуюць аблокі.

4.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску

a)

Часта трапляліся баравікі _ і бабкі _ і лісічкі.

b)

Вясна заўсёды прыгожая _ як у вёсцы, так і ў горадзе.

c)

Тут нельга было ні проста прайсці _ ні праехаць.

d)

Дзеці рассыпаліся па лесе _ і агаласілі яго сваімі крыкамі.

e)

Раман, аглушаны такою навіною, доўга стаяў ні жывы _ ні мёртвы.

5.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску

a)

Гарэзлівы вецер то лісце з дрэў страсе _ то сцежку падмяце.

b)

Поле, дрэвы, хаты _ ўсё было ахутана асеннім змрокам.

c)

Белыя хусцінкі чаек мільгаюць над грабянямі сініх _ азёрных хваль.

d)

Чытанне ўголас не толькі выпрацоўвае правільнае вымаўленне _ але і развівае памяць.

e)

У вавёрчыных схованках заўсёды знойдуцца грыбы ці арэхі.

6.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску

a)

Праз акно закацілася ў печ нашу сонца _ і просіцца адтуль, нават матчыны рукі цалуе.

b)

Быў Яська майстар як да сярпа _ так і да кнігі.

c)

Вішні, слівы, яблыні і грушы _ ўсе гэтыя дрэвы раслі ў нашым садку.

d)

Колькі прыволля _ і хараства, і дабрыні на прасторах тваіх, Беларусь!

e)

Шустрыя _ з пісклявым галаском восы ўвесь дзень завіхаліся, пераляталі з кветкі на кветку.

7.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску

a)

Трэба няспынна ісці _ ды ісці, несці скарбы ў жыццё, каб іх мець у жыцці.

b)

Не толькі радасць і духмяны мёд прыносілі пчолы _ але і шмат клопатаў.

c)

Восенню дождж пахне бульбоўнікам _ і яблыкамі, і пераспелымі слівамі.

d)

За густой заслонай дажджу не было відаць ні сасонніку _ ні дубоў каля рэчкі.

e)

Легла ўсё да сэрца блізка _ колас важкі і тугі, і ўсмешка, і калыска, і асеннія стагі.

8.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску

a)

Маўчаць асеннія лясы _ і луг, і поле, ды толькі нашы галасы чуваць у школе.

b)

Сонечная, іскрыстая _ ў пушыстым снезе дарога ўсё глыбей і глыбей вяла Андрэя ў лес.

c)

У пачатку лістапада вымытая ад пылу _ ды бруду прырода заззяла нейкай сарамлівай, сцішанай прыгажосцю.

d)

Дажджу прасіла ўсё пад небам _ бары, патрэсканая глеба і абмялелая рака.

e)

То чаруе _ то варожыць шаўкавістая трава.

9.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску

a)

Сонца апякала аратага _ і зямлю, і травы.

b)

Крот не толькі жыве зімою, але і робіць наканаваную лёсам нялёгкую _ земляную работу.

c)

Слова бярэ паэт са святла бяроз, звону лёну_ ды расы каля хаты.

d)

Блакітная сукенка, блакітныя вочы, ласкавы позірк_ усё гэта называлася некалі шчасцем.

e)

То разбяжыцца_ то пухам засцелецца_ то заспявае мяцеліца.

10.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску

a)

Дзяцінства_ ды юнацтва найбольш грунтоўна фарміруюць асобу чалавека.

b)

Стройныя_ зялёныя бярозкі расплялі танюсенькія коскі.

c)

Я люблю легенд дасціпны сказ і народ свой, кемлівы _ і здольны.

d)

Дзеці вераць шчыра чалавеку_ і дрэву, і зверу.

e)

То выблісне маланка на міг адзіны_ то зыркне, хоць пагляд хавай.