Font size
WorksheetsДзеепрыметнік ІІ варыянт
Total questions: 16
Worksheet time: 16mins
На аснове якіх прымет можна сцвярджаць, што слова прачытаны з’яўляецца дзеепрыметнікам?
адказвае на пытанні які?
абазначае прымету прадмета
мае прыстаўку пра-
абазначае прымету прадмета паводле дзеяння
Адзначце словазлучэнні “дзеепрыметнік + назоўнік”:
жаўтаватая фарба
пафарбаваны стол
пусты пакой
апусцелыя палеткі
адрамантаваны тэлевізар
Адзначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам:
напісаная кніга
напісаная вядомым пісьменнікам
напісаная даўно
патрывожаны стукам
патрывожаны чалавек
Адзначце сказы з дзеепрыметнымі зваротамі:
Над вершалінамі хвоі ўгары лёгка слізгаў вышчарблены маладзік месяца
Краявіды Пінскага Палесся, залітыя святлом вераснёўскага сонца, захаплялі Лабановіча сваімі неабсяжнымі прасторамі
Юзік узяў люстэрка і глядзіцца, зачэсвае валасы, расчэсвае вусы і даўно стрыжаную бараду
Раззлаваны зубр надзвычай хуткі і ярасны, можа накінуцца нават на чалавека
Там бабёр знайшоў на запруджанай паводкаю канаве многа трыснягу, рагозніку і травы
Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметныя звароты трэба выдзеліць коскамі:
Пясчаны шлях насыпаны ўздоўж чыгункі вядзе ў лес і ў мястэчка
Не расшпільваючы кажушка, Рыбак паныла апусціўся на зляжалую ад сырасці салому
Думкі закінутыя ў душу Лабановіча нелегальнай брашурай не давалі яму спакою
Над Прыпяццю сінее лес, адтуль нясе густым водарам сатканым з пахаў хвоі, прэлай зямлі, грыбоў і багуну
Пабітая на калдобіны вуліца ў гэтым месцы як бы разгаліноўваецца, атрымліваецца дзве вуліцы
Адзначце сказы, у якіх правільна выдзелены коскамі дзеепрыметныя звароты :
Абсаджаная ліпамі з абодвух бакоў, алея вяла да самага будынка
Лес, асветлены і абагрэты ранішнім сонцам, пазіраў вельмі весела і прыветна
На зямлю ліліся чароўныя мелодыі сатканыя са звону срэбных струн, з булькання лясных ручайкоў, з шолаху красак
З хаты выйшла маці, руплівая, працавітая, заўсёды заклапочаная жанчына
Над наваколлем, асветленым ласкавым, шчодрым сонцам паветра аж свіцілася
.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў:
Сонца надоўга застыла, быццам спыненае рукой нечай уладнай
Вузкая лясная сцежка, зарослая густой травою, давяла нас да хаты лесніка
Абветраныя і патрэсканыя рукі ад цяжкай працы бабуля ў час размовы хавала пад сталом
Чакалі сваёй чаргі зжатыя і звезеныя снапы з поля
Бацька ніяк не мог пазбыцца сумных дум, навеяных вялікай стратай
Адзначце словазлучэнні з дзеепрыметнікамі залежнага стану:
прышыты гузік
расшпіленая кашуля
пажоўклыя дрэвы
апалае лісце
апрацаваныя палі
Адзначце дзеепрыметнікі, ад якіх нельга ўтварыць кароткую форму:
раскіданыя рэчы
зарослая сцежка
пачарнелыя дошкі
пафарбаванае крэсла
апусцелыя палеткі
Адзначце пары слоў, у якіх кароткія формы ўтвораны правільна:
прагледжаныя – прагледжаны
нарэзанае – нарэзана
правераны – праверан
узнагароджаная – узнагароджана
пераплеценыя – пераплецена
Адзначце сказы, у якіх ужыты кароткія дзеепрыметнікі:
На ўзвышаным месцы за ваколіцай сяла пад старым раскідзістым дубам сядзіць князь
Драўлянае крэсла пакрыта дываном
Вакол князя стаяць дружыннікі, узброеныя вялікімі коп’ямі, шчытамі і мячамі
Князь апрануты ў дарагое адзенне з парчы, на ім шмат жэмчугу і каштоўных камянёў
Князь сурова маўчыць, а дабро ўжо складзена, вазы нагружаны
Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка:
Цягнік, які ішоў на Мінск, быў бітком набіты людзьмі
Праведзеныя навуковымі экспедыцыямі раскопкі паказваюць, як жылі і чым займаліся нашы продкі
Вялікія вокны друкарні напоўнены яркім святлом
Адразу ўражваюць вырабы, вытканыя ці вышытыя рукамі вясковых майстроў
Вецер ірваў з застрэшкаў салому, мяшаў з перамерзлым пяском снег.
Адзначце словазлучэнні, у якіх не з дзеепрыметнікамі трэба пісаць разам:
абставіны (не) выяснены
(не) дапісанае сачыненне
(не) дачытаная да канца кніга
(не) адпраўленае пісьмо
(не) адталая зямля.
Адзначце сказы, у якіх часціцу не (ня) з дзеепрыметнікамі трэба пісаць разам:
Нашы продкі браліся і за зброю, калі трэба было абараняцца ад (не) прошаных ворагаў
На дне яра зеленавата-сінімі плямамі пракідаецца зусім свежы, яшчэ (не) пераможаны снегам лядок
Густы туман, (не) разагнаны ветрам, слаўся па зямлі белай завесай
(Не) вычышчанае возера густа зарасло трыснягом, толькі перад самаю плацінаю быў плёс
І (не) чапаная тайга засталася недзе там, за далёкімі краямі
Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнік выконвае сінтаксічную ролю азначэння:
Рунь на полі гэты год густа, цёмна закусцела, ляжала, як вывернуты калматы кажух
Але так зроблена на гэтым свеце, што лес усё чуе, а поле ўсё бачыць
Размашыста хімічным алоўкам на лістку напісана, каму грэбці сена, каму падаваць, каму стагі вяршыць
А далей, у балотнай лагчыне, парослай алешнікам, яшчэ адну плаціну даўным-даўно паставілі бабры
Густа ўслана лісцем крыніца – на цёмным фоне яно глядзіцца вельмі ж хораша
Адзначце сказы, у якіх ужыты неўласцівыя сучаснай беларускай мове формы дзеепрыметнікаў:
Непатрывожаная жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі, як зацяты птах
Чуўся трэск узрываемых дошак
Пуста і самотна каля анямеўшай хаты
Асветлены бяссоннымі ліхтарамі горада, блішчыць гранітнай чырванню абеліск на брацкай магіле
Апошнія хвіліны на зялёным полі палымнелі чырвоныя прамяні заходзячага сонца
