Font size
WorksheetsПросты сказ 2 // 10
Total questions: 10
Worksheet time: 10mins
Адзначце простыя сказы
Вясна заўсёды прыгожая як у вёсцы, так і ў горадзе.
Радаваліся дажджу, хоць у разгары была ўборка і на полі сям-там стаялі бабкі.
То вальсуюць, то імклівую лявоніху танцуюць аблокі.
Яблык - патрэба не толькі вуснаў, а і душы.
Праз нейкі час вецер разагнаў хмары ў вышыні і додждж сціх.
Адзначце двухсастаўныя сказы
Запахла свежасцю ды водарам маладога лісця.
Азёры - вочы зямлі.
Твой прастор, Радзіма, чаруе і захапляе.
Шумі, наш лес, у залацістых строях.
Дома цябе заўсёды прымуць і дапамогуць.
Адзначце аднасастаўныя сказы
Моцныя маразы скавалі рэкі.
Зноў зірнулі на нашу крынічку.
выходжу і іду з гары па свежым ранішнім парку.
Прыйшла зіма.
Завіхурыла адразу пасля Каляд.
Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам
Спаткаць цябе хачу на гэтым раздарожжы і словы вмавіць пяшчоты і кахання.
Стаялі цёплыя дні.
Заблішчалі на траве кроплі.
У лесе пачынала цямнець.
Міхась і Міколка не маглі і дня пражыць адзін без аднаго.
Адзначце развітыя сказы
Лютавала завея.
Май пачаўся цёплы.
Немцы ішлі ды ішлі.
Пасля дажджу ўсё здаецца як бы абноўленым.
Восенню дождж пахне бульбоўнікам, і яблыкамі, і пераспелымі слівамі.
Адзначце сказы з аднароднымі членамі сказа
Над шэрым восеньскім полем бліснула ласкавая ўсмешка сонца.
Хмары як наплылі раптоўна, так і зніклі.
Кожная расліна, кожная кветачка ўдзячна зямлі.
Кветкі канюшыны здаваліся не такімі яркімі, як увесну.
Спі, маці-зямля, пасля дзённай зморы.
Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку пры дзеепрыметнікавым звароце
Скораны гэтай усмешкай ён не адводзіў вачэй ад дзяўчыны, сачыў за кожным яе рухам.
Ішлі палоскі зацярушанай пылам бульбы.
Нейкая, не знаная раней, чуллівасць паявілася ў Ганне...
Да горада вяло шасэ, абсаджанае старымі разгалістымі асінамі.
Збітая і спустошаная страшэнным горам яна сядзела бяздумная.
Адзначце сказы з памылковым выкарыстаннем дзеепрыслоўнага звароту
Асцярожна патросшы пяро над чарніліцай, літара за літарай выводзіліся ў Люды.
Іншыя драмалі, схаваўшы галовы ад сонца між снапамі ў бабках.
Радасць апанавала маці, убачыўшы сына.
Той дзень Ігнат сланяўся па двары, не знаходзячы сабе прытулку.
Гуляючы па пражскіх вуліцах, прыглядаючыся да іх жыцця, мы раптам рашылі пайсці ў кіно.
Адзначце сказы, якія адпавядаюць наступнай характарыстыцы: апавядальны, няклічны, просты, аднасастаўны, поўны, развіты
Моцная сям'я - гэта твой надзейны тыл.
Прэсна запахла першай зімовай свежасцю.
Сябра за грошы не купіш.
Не спіць начамі маці...
У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай.
Адзначце простыя сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку пры зваротку
Дзякую вам за шчырыя словы мае дарагія, сябры.
Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж, мая натомленая, мама.
Цябе, зямля Купалы, я цалую,як матчыну шурпатую руку.
Радзіма, без цябе ў жыцці не будзе шчасця.
Люблю лугі квяцістыя, за полем шумны гай, палеткі залацістыя, цябе мой родны край.
