Wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Знакі прыпынку ў канструкцыях з чужой мовай

Total questions: 5

Worksheet time: 4mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце

сказ з простай мовай, у якім знакі прыпынку пастаўлены няправільна:

a)

1)“Дзіўна, чаму я раней не заўважаў тваіх здольнасцей?” – спытаў настаўнік у Сашы.

b)

2)“Хлопцу шаснаццаць гадоў – працягвае Несцяровіч. – Праз два гады ён будзе паступаць у інстытут”.

c)

3)“Можна? – не чакаючы адказу, зайшла дзяўчына і з парога прадставілася: - Мяне завуць Агнія”.

d)

4)“Ад працы, - гаварыла

Ганна сыну, - чалавек ніколі горшым не робіцца”.

2.

Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе: Калісьці Пціч была глыбакаводнай і суднаходнай ракой расказвае экскурсавод і вось тут, дзе ў яе ўпадае рэчачка Менка, да дзясятага стагоддзя, як лічаць вучоныя, знаходзіўся старажытны Менск.

a)

1) “П, - а, - п”.

b)

2) “П, - а: - П”.

c)

3) “П,” – а. – “П”.

d)

4) – П! – а. – П.

3.

Адзначце сказ з простай мовай, у якім на месцы пропуску трэба паставіць двукроп'е:

a)

1)“Што самае галоўнае было ў маім жыцці? – пытаецца сам у сябе Васіль Сухамлінскі і дае вычарпальны адказ: _ Любоў да дзяцей”.

b)

2) “Мне падабаецца гуляць адвячоркам, - тлумачыў Андрэй Паўлавіч сваё з’яўленне, _ але аднаму сумна”.

c)

3) “Хто там?” _ адразу перарваў сам

сябе на няскончаным слове Віктар.

d)

4) Цётка Марыя правільна сказала _ “Не пытайцеся ў старога, а пытайцеся ў бывалага”.

4.

Адзначце сказ з простай мовай, у якім на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

a)

1) У канцы ўрока настаўніца сказала _ “Хлопцы, збярыцеся каля актавай залы”.

b)

2) Мільганула маланкай трывожная думка _ “Няўжо заспаў?”

c)

3) “Давай, сынок, пагасцюем у салаўёў, сёння ж, кажуць людзі, іхняя самая спеўка!” _ прапанаваў бацька.

d)

4) “Аж кішыць рыбы! – сказаў дзед і сумна дадаў_ - А паспрабуй злавіць каторую, дык наседзішся”.

5.

Адзначце, які знак прыпынку прапушчаны пры афармленні простай мовы: “Можа, сватацца да дачкі прыехалі? – жартаўліва запытала Ганна і дадала: То заходзьце, міласці просім”.

a)

працяжнік

b)

двукроп’е

c)

коска

d)

кропка