wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Лексіка і фразеалогія

Total questions: 10

Worksheet time: 11mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце правільныя сцверджанні

a)

Слова мае толькі лексічнае значэнне

b)

Усе словы беларускай мовы складаюць яе слоўнікавае багацце, яе лексіку.

c)

Словы, якія ўжываюцца толькі ў мове жыхароў пэўнай мясцовасці, адносяцца да дыялектных.

d)

Агульнаўжывальныя словы - гэта словы абмежаванага ўжытку.

2.

Адзначце словы-амонімы

a)

мяжа (палоска неўзаранай зямлі паміж участкамі) і мяжа (рубеж чаго-небудзь дазволенага)

b)

праспект (вялікая шырокая і прамая вуліца ў горадзе) і праспект (праграма, план чаго-небудзь)

c)

дума (роздум, разважанне) і дума (назва органа цэнтральнага кіраўніцтва ў Расіі)

d)

крыло (птушкі) і крыло (самалёта)

3.

Адзначце словы-сінонімы

a)

берагчы, эканоміць, ашчаджаць

b)

доказ, сведчанне

c)

дакладны, літаральны

d)

дробны, танны

4.

Адзначце словы-антонімы

a)

адарваць - адкрыць, кароткі - шырокі;

b)

весяліцца - сумаваць, адкрываць - закрываць;

c)

поўдзень - поўнач, дрэнны - добры;

d)

далёка - няблізка, многа - нямнога

5.

Адзначце словазлучэнні, у якіх словы ўжыты ў пераносным значэнні

a)

палец анямелы

b)

пасёлак анямелы

c)

вада кіпіць

d)

бацька кіпіць

6.

Адзначце прафесійныя словы

a)

гэбель, фуганак

b)

барэльеф, манумент, статуя

c)

песцік, тычынка, суквецце

d)

часталісцікі, кветаножка

7.

Адзначце ўстарэлыя словы

a)

канапа, сподак, дзежка

b)

кальчуга,капь, шабля

c)

камізэлька, шкарпэткі

d)

чало, ланіты, рамёны

8.

Адзначце радкі, у якіх толькі запазычаныя словы

a)

гаманіць, пляменнік, асілак

b)

бетон, мітынг, тэарэма

c)

бусел, працаўнік, буйны

d)

свіран, сцірка, бутэрброд

9.

Адзначце правільна падобраныя беларускія словы да запазычаных слоў

a)

альянс - дагавор

b)

ваяж - падарожжа

c)

дэфект - недахоп

d)

кантракт - аб'яднанне

10.

Адзначце правільна падабраныя фразеалагізмы

a)

Дзень за днём - паступова

b)

Дзень у дзень - ніколі

c)

Даць дзёру - уцячы

d)

Нос павесіць - заснуць