wayground logo

Free Printable Worksheets

NEW

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Тэст па раздзеле “ Зямля мая — зялёны дом”

Total questions: 10

Worksheet time: 30mins

Name
Class
Date
1.

Чырвоная кніга — гэта:

a)

так па-іншаму яшчэ называюць апавяданне Івана Пташнікава “Алені”

b)

старажытная кніга, у якой сабраны лепшыя ўзоры красамоўства і апісанні прыроды

c)

афіцыйны дакумент, які змяшчае звесткі пра пэўныя віды раслін і жывёл, што з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення

d)

кніга, па якой раней вучылі дзяцей пісаць і чытаць, другая назва буквара

e)

кніга, у якой расказваецца пра водныя аб’екты Беларусі

2.

У тым, што прырода становіцца бяднейшай, вінаваты, на думку Пімена Панчанкі:

a)

”усе мы: ты і я”

b)

сарматы — аб’яднанне вандроўных жывёлагадоўчых плямён

c)

варагі (вікінгі) — ваяўнічыя германскія плямёны

d)

леснікі, якія не змаглі зберагчы, захаваць лясныя расліны

e)

навукова — тэхнічны прагрэс, які знішчае ўсё на сваім шляху

3.

У вершы Пімена Панчанкі “Сармацкае кадзіла” ёсць такія радкі:


Кветкі ў лесе ёсць,

Але не тыя:

Да Чырвонай кнігі збеглі ўсе.


Падкрэсленыя радкі з’яўляюцца вобразна-выяўленчым сродкам:

a)

эпітэтам

b)

параўнаннем

c)

метафарай

d)

паралелізмам

e)

гіпербалай

4.

Тэма твора “Стары бабёр”:

a)

працоўныя клопаты чалавека

b)

ахова прыроды, зберажэнне яе багаццяў

c)

кожны з нас адказвае за таго, каго ён прыручыў

d)

паказ прыгажосці і гармоніі роднага краю

e)

неабходнасць усім разам магацца з браканьерамі

5.

Стары бабер з твора “Стары бабёр” вырашае “перавесці” сваю сям’ю на месца, дзе раней жылі яго продкі, бо:

a)

цяпер сажалка, дзе яны жылі, была зарослая трыснягом, побач знаходзіўся завод, дзе рабілі газіраваную ваду, на ўзгорку стаяў бор, пад ім хат пяць з маленькай вёскі.

b)

моцным быў сум па родных з дзяцінства мясцінах.

c)

туды захацелі перасяліцца бабровая жонка і ўсе дзеці.

d)

там засталася ўся вялікая радня.

e)

пра цяперашняе іх месца жыхарства даведаліся браканьеры з горада.

6.

Стары бабёр сабраўся пайсці туды, дзе спрадвеку жылі вольна і неабсяжна бабры, дзе было гэтак прасторна. Што прымусіла баброў некалі пакінуць родныя мясціны?

a)

выгналі вялікія машыны, якія не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самой глыбокай ракі

b)

пераманілі ў невялікую рэчку суседзі-бабры

c)

перасялілі 15 гадоў таму мясцовыя леснікі

d)

вымусіла летам пакінуць абжытае месца вялікая паводка, якая за некалькі гадзін усё змыла

e)

пагнала жаданне ў пошуках лепшай долі, забяспечанага жыцця

7.

Аповед у творы “Багіра” вядзецца ад імя:

a)

першай асобы (аўтара)

b)

старонняга героя

c)

самой Багіры

d)

трэцяй асобы

e)

аўтара і Багіры папераменна

8.

Багіра трапіла да гаспадара тады, калі:

a)

летам яе нехта падкінуў на ганак дома

b)

аднойчы прычапілася ў марозны веснавы вечар, калі ён з дачкой вяртаўся дадому

c)

яе падарылі на дзень нараджэння дачкі

d)

купілі яе ў заапарку

e)

зімой убачылі і падабралі каля прадуктовага магазіна

9.

Тэма апавядання “Алені”:

a)

узаемаадносіны чалавека і прыроды

b)

рацыянальнае выкарыстання прыроднага багацця

c)

бацькі і дзеці

d)

паказ жыцця ў пасляваенны час

e)

зямля і праца на ёй

10.

Галоўная ідэя апавядання “Алені”:

a)

еднасць чалавека і прыроды

b)

гуманныя, гаспадарскія, беражлівыя адносіны да прыроды

c)

роўнасць і справядлівасць

d)

вольнасць, незалежнасць

e)

неабходнасць любіць і паважаць усё жывое