Font size
WorksheetsКантрольны тэст па беларускай мове 11 клас (Варыянт 1)
Total questions: 20
Worksheet time: 40mins
Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:
ш…птаць
…кзамен
літ…ратура
р…дкалессе
інж…нер
Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў:
над …змежкам
калёкві…м
ня…стойліва
публіцыстыка …ладзіміра Гніламёдава
песні-…спаміны
Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:
сям…я
павіл…ён
восен…скі
голуб…
кур…ер
Адзначце правільна напісаныя словы:
збожжа
каллектыў
падкрэсленныя
рассмяшыць
адзінаццаць
Адзначце словы, якія маюць канчатак:
павіншаваўшы
вецер
вяртаюся
злёгку
лінейка
Адзначце абстрактныя назоўнікі:
навальніца
задаволенасць
цярпенне
гераізм
вярба
Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:
(глеба) аднаўленне
(супер) мадэль
(паў) Салігорска
(стэрэа) гук
(урач) тэрапеўт
Сярод выдзеленых у сказе слоў вызначце прыметнікі.
Сяджу ў квартале маладзенькіх бярозак, ствалы якіх быццам некім выраўнены, і разумею: люблю нашы шматлікія лясы не толькі за тое, што яны прыветныя, духмяныя, але і за тое, што няма ў іх аднатоннасці, бо, куды ні кінеш позірк, перад табою зусім іншы, непадобны на папярэдні, пейзаж, і кожны выклікае захапленне.
выраўнены
нашы
шматлікія
прыветныя
непадобны
Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:
выйшла (па)мойму
колькі(небудзь) часу
(там) сям расці
перасяліцца (на) зусім
прыбаўляць (па) трошку
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца не:
Коцяцца пад лёгкім павевам ветру зялёныя хвалі жыта, і няма ім … канца …краю.
Чалавек павінен сёння клапаціцца пра чыстую ваду … багацце, без якога …выжыць.
Калі б … прыйшлі вы, сябры мае, заўсёды жаданымі будзеце.
Я не мог … наведаць бацькоў на Вялікдзень.
Сумна ў лесе, сумна ў садзе: … спявае, … вітае нас песняй звонкай салавей.
Адзначце прыклады ў якіх прыметнік правільна дапасаваны да назоўніка:
два сініх аўтамабілі
будучая канструктар Таццяна
даведачнае бюро
чырвоны вагон-цыстэрна
залатая медаль
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – выказнікі:
Услаўлена многімі паэтамі ты, мая Радзіма.
Пясок ля возера цёплы, лагодны, і мы доўга гулялі босымі.
Блакітны падснежнік пяшчотна зацвіў.
Вучыцца ў тэхнікуме Максіму было цікава.
Паясы, вядома,нашы продкі лічылі амаль галоўнай аздобай вопраткі.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба абавязкова паставіць працяжнік:
Елка, можна сказаць, ___ музычнае дрэва, бо з яе драўніны вырабляюць скрыпкі.
Зёлкі___ невычэрпная крыніца здароўя.
Цемень___ хоць вока выкалі.
Берагчы перададзенае ў спадчыну___ не стаць ніколі жабраком.
Натхненне, ты___ кропелька заўжды, а не струмень.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
Мы любім нябёсы___ і сонца, і зоры над роднай зямлёй.
На густых___ прыдарожных кустах ззяла, пералівалася ўсімі колерамі вясёлкі раса.
Не травою хваліся___ а сенам.
Зрэдку то ў адным___ то ў другім месцы нясмела пасвіствалі птушачкі.
Вопыт набываецца доўгімі гадамі___ і рупнай працай.
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:
Перад ад’ездам___ сыночкі___ спыніцеся за веснічкамі, паглядзіце на хату, на сад свой і добра запомніце ўсё.
Сяло Прывалка___ ў свой час тут здымалі фільм “Рудабельская рэспубліка”___ было вялікае, мела з дзясятак вуліц.
Жыццё___ на маю думку___ рэч складаная.
Жанчына ішла па кладцы асцярожна, баючыся___ відаць___ паслізнуцца.
Пойма Бярэзіны ў час паводкі___ здавалася___ велізарным морам.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:
Дажджлівы дзень на Пакровы___ летам пчолы збяруць багата мёду.
Пасажыр папрасіў спыніцца___ шафёр яго не пачуў.
На шэрую зямлю сыплецца першы снег___ ён ціха кладзецца на стрэхі, двары і загоны.
Сена не паспелі згрэбці___ перашкодзілі дажджы.
Дзятлы заняты звычайнай работай___яны шукаюць пад карой на абед насякомых.
Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць сказу з простай мовай:
“Даўно павырасталі дзеці”,- адказаў на маё пытанне спадарожнік і дадаў – “Раз’ехаліся хто куды, але нас з жонкай, дзякуй Богу, не забываюць, наведваюць часта, дапамагаюць”.
простая мова няправільна заключана ў двукоссе
у сказе адсутнічае знак прыпынку – кропка
у сказе адсутнічае знак прыпынку – працяжнік
у сказе адсутнічае знак прыпынку – коска
у сказе адсутнічае знак прыпынку – двукроп’е
Адзначце сцверджанні, якія характарызуюць абедзве часціны мовы – прыслоўе радасна і прыметнік гняды:
адносяцца да разраду якасныя
змяняюцца па склонах
самастойныя часціны мовы
змяняюцца па ліках
маюць форму (формы) ступені(ступеней) параўнання
Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх характарыстыкамі. Памятайце, што некаторыя даныя ніжняга слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.
А. Нізашто не забуду, што я сын хлебароба.
Б. Жыць па чыёйсці мерцы не ўмею.
В. Купалле – адзін з самых прыгожых язычніцкіх абрадаў, які захаваўся да нашага часу.
Г. Каб шчаслівым быць, трэба не толькі сябе, а і другіх любіць.
1.Прыслоўе
2.Напісана з памылкай
3.Падпарадкавальны злучнік
4.Адносны займеннік
5.Не мае формы назоўнага склону
А2Б1В4Г5
А1Б2В4Г5
А1Б2В5Г4
А3Б2В5Г4
Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах спалучэннямі слоў і іх характарыстыкамі. Памятайце, што некаторыя даныя ніжняга слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.
А. Колькі ж, так бы мовіць, маленькіх тайн у птушынай размове!
Б. Не люблю гаварыць пра тое, чаго не бачыў ва ўласных вачах.
В. “Пірагі – на славу!” – хвалілі госці гаспадыню.
Г. Гульня ў жмуркі дзецям асабліва падабалася.
1.Свабоднае словазлучэнне.
2.Фразеалагізм, які мае значэнне “скрытыя дзеянні, утойванне чаго-небудзь ад каго –небудзь”.
3.Фразеалагізм, які мае сінонім так сказаць.
4. Няправільна паводле свайго значэння ўжыты фразеалагізм.
5.Фразеалагізм, які ў сказе выконвае ролю выказніка.
А3Б4В1Г5
А4Б3В1Г5
А1Б4В5Г3
А3Б4В5Г1
