Font size
WorksheetsКантрольная тэставая работа 9 клас (Варыянт 2)
Total questions: 15
Worksheet time: 45mins
Адзначце правільныя сцверджанні:
У складаным сказе з рознымі відамі сувязі граматычныя часткі могуць звязвацца толькі злучнікавай сувяззю.
Граматычныя часткі складанага сказа раздзяляюцца пераважна коскай.
Сувязь паміж граматычнымі часткамі ў складаназлучаных сказах называецца злучальнай, а ў складаназалежных- падпарадкавальнай.
Залежная частка ў саставе складаназалежнага сказа называецца галоўнай, а незалежная даданай.
Адзначце складаныя сказы:
Самалёты праз хвіліну зніклі ў далечы, аднак неўзабаве яны зноў вярнуліся.
Вецер ірваў з узгоркаў пульхны мяккі снег, кідаў куды-небудзь у зацішныя куткі, там прасаваў з яго грывастыя сумёты.
Пакуль мы назбіралі сушняку і расклалі вогнішча, дзяўчаты падрыхтавалі вячэру.
Бруснічнік рос у лагчынах, на купінах, на старых, аброслых мохам пнях, нават на вываратнях дрэў.
Адзначце правільныя сцверджанні:
Часткі, якія ўваходзяць у складаназлучаны сказ, могуць звязвацца пры дапамозе спалучальных, супраціўных, размеркавальных злучнікаў.
У складаназлучаным сказе з разнатыпнымі часткамі адна частка нагадвае сваёй будовай двухсастаўны сказ, а другая- аднасастаўны.
Паміж часткамі складаназлучанага сказа ставіцца толькі коска і кропка з коскай.
Коска ставіцца ў складаназлучаным сказе, калі ў ім ёсць агульны член, які аднолькава адносіцца да кожнай часткі.
Адзначце складаназлучаныя сказы з аднатыпнымі часткамі:
Іду, а неба нізкае, а ночка сінякрылая, і ўсё да болю блізкае, і ўсё – старонка мілая!
Удзень горача, а ўначы холадна.
Янка Купала любіў нас, маладых паэтаў, і мы заўсёды адчувалі бацькоўскую ўвагу яго да нас.
У лесе адразу павесялела, а на пясчаных грудах зноў заззяў верас.
Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку:
У даліне апускаецца туман, або пачынае марасіць даждж.
Адкуль вы ідзяце і хто вы такія?
Зайшоў дзед праз веснічкі і сам зачыніў браму.
Агонь раскладалі не адзін раз і жар аблізаў бліжні бок ядлоўцу ад зямлі да самага верху.
Адзначце складаназалежныя сказы (знакі прыпынку не пастаўлены):
Птушачка сваімі спевамі давала натхненне… як даўней гаварылі… песнярам усіх краёў зямлі.
Будыніна выглядала так… як бы ў ёй хтосьці жыў.
Рэчку… як відаць… пачынаюць засяляць бабры.
Алесь хадзіў каля крынічкі… што з лесу тут жа выцякала.
Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць дзве коскі:
Будаўнікі хваляваліся бо калі ліўні не перастануць то падрыхтаваны пад фундамент катлаван ператворыцца ў балота.
Вясною калі жаўцелі палі і прастарнелі лугі вецер атрасаў з дубоў жалуды і лісце.
Хлопцы спяшаліся каб пакуль прыедуць бацькі паспець прыбрацца.
Рабочыя дазволілі сабе адпачыць бо калі не лічыць укладкі падлогі работу сваю яны выканалі.
Адзначце сказы з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак:
На самай сярэдзіне разліву, дзе праходзіла рэчышча і дзе плынь была асабліва хуткая, круцілася невялікая лодка.
Помню з даўніх часоў, як збіраліся птушкі ў палёт, як вучылі буслы летуноў шнур цягнуць да заморскіх шырот.
Падрастае, цягнецца да сонца і лес- маладняк, што пасадзілі калгаснікі на тым месцы, дзе раней шумеў прыгажун-бор.
Мы гаворым пра мір і змагаемся за яго, бо ведаем, што такое вайна.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы:
Неба сеяла цяпло, цёплы дожджык церушыў, у думках радасна было, беглі песні ад душы.
Хочаш жыць у святле і цяпле – сам здабывай агонь для сябе.
Вялікая ўдача – сустрэць сябра на ўсё жыццё.
Скіраваць свой погляд да зорак – не значыць да іх даляцець.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:
На вёсцы чуліся ранішнія гукі…. недзе скрыпнуў калодзежны журавель, бразнулі хатнія дзверы.
Адбіраюць у чалавека любімую працу… пустым становіцца яго жыццё.
Ветрык краскі чуць калыша… травы шалясцяць.
Усяму народу, краю ўрачыста абяцаю… для радзімы-маткі сіл сваіх не пашкадую.
Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропускаў патрэбна паставіць працяжнік:
Назаўтра бацька прыйшоў з працы раней… ён хацеў як найбольш пабыць з Сержам.
Падсохла сырая зямля… брыгада лён сеяць у поле пайшла.
Зайшлі на двор… нікога не відаць.
Зябнуць вербы на марозе… глуха лес гамоніць.
Адзначце схему, якая адпавядае сказу (знакі прыпынку не пастаўлены):
Заяц сігаў шырока…. заднія ногі ў яго чорныя.
[ ] , [ ].
[ ] : [прычына].
[ ] , [час, умова].
[ ] , [вынік,вывад].
Адзначце сказы з рознымі відамі сувязі:
Міхась Ціханавіч разумеў, што, калі ён тэрмінова не паведаміць пра сувязнога, пра намеры карнікаў, атрад можа панесці вялікія страты.
Не раз было: з далёкай далі к сваёй вярталіся зямлі яны, каго ўжо не чакалі, па кім і слёзы пралілі.
Хтось палюе на сініцу, нехта ловіць жураўля.
Днём было яшчэ цёпла, а пад вечар, калі чырвонае сонца сцякала за лес, апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе.
Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў наступным сказе:
Пад вечар надвор’е пайшло на папраўку разгарнуўшы хмары вецер сціх а неба паяснела і пацяплела.
кропка з коскай, коска, коска
двукроп’е, коска, коска
працяжнік, коска, коска
коска, коска, коска
Адзначце сказы, у якіх паміж злучальным і падпарадкавальным злучнікам патрэбна паставіць коску:
Найбольшая бяда мінала, і … каб не той небарака Ціханаў, дык Ляўчук, мабыць, быў бы задаволены сваім сённяшнім лёсам.
Мы ішлі па мяжы, і … хоць на ёй было вузка, дзед вёў мяне за руку.
Немцы так і не пачалі сваёй атакі, і … як стала цямнець, на грудок да Леўчуковага акопчыка прыбег ротны Мяжэвіч.
Толькі вясною высока ў небе клічуць радасць журавы, і … калі яна запазнілася да цябе, дык абавязкова прыйдзе з гэтай песняй.
