wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Я. Брыль “Сірочы хлеб”.

Total questions: 23

Worksheet time: 46mins

Name
Class
Date
1.

У жанравых адносінах “Сірочы хлеб” – гэта:

a)

навела;

b)

эсэ;

c)

апавяданне;

d)

аповесць;

e)

раман.

2.

Бацька Даніка Мальца:

a)

загінуў у час вайны;

b)

памёр ад хваробы;

c)

арыштаваны і сядзіць у турме;

d)

сасланы ў Сібір;

e)

паехаў на заробкі ў Расію.

3.

Данік меў мянушкі:

a)

Сівы;

b)

Манька;

c)

Гусак;

d)

Жабрак;

e)

Лычык.

4.

Каго з настаўнікаў па прафесіі Данік мог бы сам назваць сапраўдным настаўнікам:

a)

пана Цабу;

b)

пані Мар’ю;

c)

панну Рузю;

d)

пана Дулембу;

e)

пана кіроўніка.

5.

Даніка па-беларуску чытаць навучыў:

a)

брат Данікавага бацькі Пятрусь;

b)

дзядзька Кастусь;

c)

Мікола Кужалевіч;

d)

дзед Мікіта;

e)

пан Цаба.

6.

Па-беларуску Данік сам навучыў чытаць некалькі хлопцаў, а менавіта:

a)

траіх;

b)

чацвярых;

c)

пяцярых;

d)

шасцярых;

e)

семярых.

7.

Данік быў выгнаны са школы за:

a)

дрэнную вучобу і нежаданне вучыць польскую мову;

b)

пропускі ўрокаў без прычыны;

c)

арганізацыю байкоту польскай мове;

d)

неўнясенне грошай за навучанне ў школе.

8.

На ўнутраны рост, сталенне Даніка мелі ўплыў:

a)

пан Цаба;

b)

Мікола Кужалевіч;

c)

пані Мар’я;

d)

дзядзька Пятрусь.

9.

У пачатку аповесці Даніку гадоў:

a)

6;

b)

7;

c)

8;

d)

9;

e)

10.

10.

У канцы аповесці Даніку гадоў:

a)

9;

b)

10;

c)

11;

d)

12;

e)

13.

11.

Данік Малец застаўся ў трэцім класе на другі год, таму што:

a)

у маці не было грошай заплаціць за вучобу;

b)

вельмі дрэнна вучыўся;

c)

прапусціў многа ўрокаў з-за хваробы;

d)

адзін год хадзіў у трэці клас польскай школы, другі год – у трэці клас савецкай школы;

e)

існаваў закон, які абавязваў вучыцца да 14 год. Хто яго парушаў – павінен быў плаціць штраф або сядзець у каталажцы.

12.

Маці Даніка звалі:

a)

Маруся;

b)

Зося;

c)

Ніна;

d)

Аўдоцця;

e)

Ганна.

13.

Палуян у творы – гэта:

a)

мясцовы багацей;

b)

жабрак;

c)

сусед Мальцаў;

d)

паліцэйскі;

e)

солтыс, апора польскай улады ў вёсцы.

14.

За арганізацыю пратэсту Міколу Кужалевіча асудзілі на:

a)

пяць гадоў;

b)

чатыры гады;

c)

тры гады;

d)

два гады;

e)

адзін год.

15.

Пані Мар’я ў аповесці чытае творы:

a)

апавяданне Генрыка Сянкевіча “Янка-музыка”;

b)

п’есу Міхася Чарота “Мікітаў лапаць”;

c)

апавяданні Баляслава Пруса;

d)

аповесць Кузьмы Чорнага “Насцечка”;

e)

апавяданне Цёткі “Міхаська”.

16.

Пані Мар’я пакінула Даніка пасля ўрокаў, таму што:

a)

ён не выканаў задання, якое было прапанавана;

b)

слухаў апавяданне Цёткі “Міхаська”, якое чыталася вучням пятага класа;

c)

хлопчык не зразумеў новай тэмы;

d)

дрэнна паводзіў сябе на ўроку;

e)

гэта быў адзін з яе прыёмаў выхавання дзяцей.

17.

Пані Мар’я Даніку падаравала:

a)

кнігу Баляслава Пруса са сваім надпісам;

b)

кошык яблыкаў;

c)

фарбы і сшытак для малявання;

d)

кнігі па гісторыі Беларусі;

e)

новыя боты.

18.

Уся нянавісць, што назбіралася ў душы Даніка да польскіх заваёўнікаў, вылілася на пані Мар’ю:

a)

тады, калі хлопца па згодзе пані Мар’і пакінулі на другі год у трэцім класе;

b)

у час урока малявання, калі пані Мар’я кпіла з Даніка;

c)

калі яна прыйшла ў клас пасля хваробы;

d)

калі хлопчык праз акно ўбачыў, як паліцэйскі біў сялянку;

e)

у час апошняга ўрока польскай мовы.

19.

Пра каго аўтар піша так: “...Чорныя, кучаравыя валасы яе “полькі” растрэсліся па падушцы, а чырвоныя, нібы прыпухлыя, губы ўсміхаліся”; у “цёплым паліто і футранай шапачцы... такая бледная яшчэ, з пазападаўшымі вачыма”:

a)

пра дзяўчынку, з якой за партай сядзеў Данік;

b)

суседку Мальцаў;

c)

пані Мар’ю;

d)

панну Рузю;

e)

маці Даніка.

20.

Хто з настаўнікаў у аповесці быў родам з недалёкай ад Галынкі вёскі Бярозаўка з багатай сям’і, вучыўся ў рускай гімназіі:

a)

кіроўнік;

b)

пан Дулемба;

c)

пан Цаба;

d)

пані Мар’я;

e)

панна Рузя.

21.

Данікавы аднакласнікі празвалі Павуком:

a)

Саньку;

b)

Чэся;

c)

Абрашу Цымеса;

d)

панну Рузю;

e)

пана Дулембу.

22.

Акцыю пратэсту жыхароў Галынкі супраць апалячвання дзяцей у школе арганізоўвае:

a)

Сурновіч;

b)

Палуян;

c)

пан Цаба;

d)

Кужалевіч;

e)

Бэндзіньскі.

23.

Галоўная тэма аповесці:

a)

паказ прыгажосці прыроды і ўнутранага стану простага чалавека;

b)

лёс дзіцяці-сіраты;

c)

стан літаратуры, культуры і мастацтва ў Заходняй Беларусі;

d)

духоўная апустошанасць багатых вяскоўцаў.