wayground logo

Free Printable Worksheets

NEW

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Ці ўсё вы ведаеце пра беларускую мову

Total questions: 14

Worksheet time: 7mins

Name
Class
Date
1.

Які надпіс на самым старажытным пісьмовым помніку беларускага моўнага абшару?

a)

гарчыца

b)

хрэн

c)

няёмка цытаваць

d)

Жыве Крывія!

2.

Якою моваю перапісваліся расейскі цар Міхаіл Раманаў і кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў (XVII ст.)?

a)

маскоўска-літоўскай трасянкай

b)

рымскім уставам

c)

беларускім пісьмом

d)

літвінскім канонам

3.

Які беларускі гук назваў брыдкім прыхільнік аб’яднаньня ўсіх славянаў Юрай Крыжаніч (XVII ст.)

a)

г

b)

ў

c)

дзь

d)

зь

4.

Хто прыдумаў «кароткі» гук пазначаць літарай з дужкай (як У — Ў)?

a)

старажытныя рымляне (для паэзіі)

b)

Міністр фінансаў БНР Белкінд (для эканоміі)

c)

Скарына і яго жонка (для эканоміі)

d)

Сымон Будны

5.

Хто першы зрабіў беларускую мову афіцыйнаю ў ХХ стагодзьдзі?

a)

фельдмаршал Гіндэнбург (16 студзеня 1916 г.)

b)

кабінет міністраў Расійскай імперыі (1 траўня 1905 г.)

c)

БНР (3 красавіка 1918 г.)

d)

бальшавікі (7 лістапада 1917 г.)

6.

У кірылічным альфавіце Браніслава Тарашкевіча (1918) была літара, якой няма ў афіцыйнай азбуцы цяпер. Якая?

a)

j для й

b)

и для ы

c)

z для дз

d)

ґ для выбухнога г

7.

Думка куратара Віленскай навучальнай акругі Івана Карнілава: Что не доделал русский штык — ...

a)

доделает русская школа

b)

доделаем, чтоб всем кирдык

c)

пропьёт советский отставник

d)

додавит красный большевик

8.

Хто ў БССР заўсёды публічна выступаў па-беларуску?

a)

Міністр фінансаў Шацілаў

b)

Старшыня КДБ Балуеў

c)

Першы сакратар КПБ Машэраў

d)

Касманаўт Клімук

9.

У якім ведамстве супрацоўнікі самі пытаюць грамадзяніна, па-расейску ці па-беларуску выдаць дакумэнт?

a)

У інфармацыйным цэнтры міліцыі г. Менска

b)

У міністэрстве юстыцыі

c)

У раённай паліклініцы

d)

У экспертнай камісіі міністэрства культуры

10.

Як называюць сябе этнічныя беларусы Цверскай вобласці Расеі?

a)

цекуны

b)

крывічане

c)

тверкі

d)

тудаўляне

11.

Дзе беларускую мову можа ўжываць дзяржаўная адміністрацыя?

a)

У Беларусі

b)

У Беларусі і Украіне

c)

нідзе

d)

У Беларусі і 5 гмінах Польшчы

12.

Колькі беларускамоўных школ было ў 100-тысячным Менску у 1918/19 навучальным годзе (пры БНР)?

a)

Ніводнай

b)

1

c)

10

d)

23

13.

Колькі беларускамоўных школ у 2-мільённым Менску цяпер?

a)

1 падпольная

b)

10 легальных і 2 падпольныя

c)

7 легальных і 1 падпольная

d)

102 звычайныя і 1 элітарная

14.

Якая стадыя небяспекі для беларускай мовы ў Атласе моваў UNESCO?

a)

3-я аранжавая (у сур'ёзнай небяспецы)

b)

1-я белая (уразлівая, аслабленая)

c)

5-я чорная (зніклая)

d)

0-я (усё ў парадку)