Font size
WorksheetsУскладнены сказ
Total questions: 10
Worksheet time: 10mins
Адзначце правільныя сцверджанні, якія адпавядаюць паняццю ўскладнены сказ
Ускладненымі называюцца простыя сказы, якія змяшчаюць дадатковае паведамленне аб прадметах і фактах рэчаіснасці.
Ускладненымі з’яўляюцца сказы, у якіх ёсць дзве і больш граматычныя асновы.
Ускладненымі называюцца сказы, у склад якіх, апрача дзейніка і выказніка, уваходзяць даданыя члены сказа.
Адзначце ўскладненыя сказы:
Пачуўшы лета спеў.
Мой родны Мінск, пад небам жураўліным жыві, квітней пад зоркай залатой!
Стаяла хмара нерухома над жытам спелым, ад першага ўдару грому яна аж пачарнела.
Карціна напісаная маім братам.
Выберыце правільны варыянт адказу. Аднародныя члены сказа – гэта:
члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова ў сказе і звязаны паміж сабой злучальнымі злучнікамі ці інтанацыяй пералічэння.
члены сказа, якія адказваюць на аднолькавыя пытанні і могуць адносіцца да розных слоў у сказе.
члены сказа, якія выконваюць розныя сінтаксічныя функцыі ў сказе, адносяцца да аднаго і таго ж слова ў сказе.
Зранку ветрык то ў жыце хаваўся, то ў зёлках далікатна шапацеў. У сказе аднароднымі з’яўляюцца:
дзейнікі
выказнікі
азначэнні
Настала пара пайсці ў лес збіраць суніцы.
У сказе няма аднародных членаў сказа
У сказе адзін рад аднародных членаў сказа
У сказе некалькі радоў аднародных членаў
Адзначце сказы з аднароднымі членамі:
Лугам мурожным у нас няма ні канца ні краю.
У светлай беларускай крыніцы вада-жывіца.
Спелыя каласы падымаліся і цешылі вока.
Устаўце прапушчанае слова.
Для сувязі аднародных членаў сказа могуць ужывацца (a) злучнікі.
Адзначце сказы з аднароднымі дапаўненнямі:
І малым, і дарослым у жніво хапала працы.
Гняздзяцца буслы на дахах будынкаў ці на старых дрэвах.
Пакланюся слову шчыраму.
Адзначце сказы з некалькімі радамі аднародных членаў:
І салдат, і палкоўнік, і маршал навек застануцца ў званні адным – Чалавек.
Ходзяць жураўлі і па травах свежых, і па балотах і цешацца красой зямлі.
Падчас падарожжаў, паходаў люблю дым кастроў на ціхіх начлежных прывалах.
Адзначце сказы з аднароднымі азначэннямі:
На паляне стаіць прыгожы белакаменны палац.
Чырвоныя, сінія, жоўтыя кветкі стракацелі на лузе.
Раўнюткі пясчаны бераг быў утульным пляжам.
