Wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

паром

Total questions: 14

Worksheet time: 7mins

Name
Class
Date
1.

Героі гэтага твора дзейнічаюць у час:

a)

Вялікай Айчыннай вайны

b)

вайны з Напалеонам 1812 года

c)

паўстання 1863-1864 гг.

d)

рэвалюцыі 1917 г.

2.

Інсургенты - гэта:

a)

паўстанцы

b)

царскія жандары

c)

касінеры

d)

прыгонныя сяляне

3.

Генерал Фікельмонт аддаў загад знішчыць на рацэ ўсе чаўны, каб:

a)

пазбавіць мясцовых жыхароў магчымасці ў час паводкі падтрымліваць зносіны

b)

каб паўстанцы не маглі пераправіцца праз Дняпро

c)

каб насельніцтва не займалася тут рыбнай лоўляй

d)

каб у час навальніцы, буры на Дняпры людзі не тапіліся

4.

У творы (эпізод паўстання) аўтар апавядае пра вераб'іную ноч. Што яна сабой уяўляе?

a)

час, калі найбольш ярка ззяюць зоркі ў небе

b)

прыродная з'ява, калі ідзе моцны дождж і навальніца можа перайсці ў буру

c)

пара, калі вялікія чароды птушак збіраюцца ў вырай

d)

стан прыроды, калі раптоўна цямнее

5.

Аўтар малюе партрэт Пора-Леановіча, аздабляючы яго дэталямі, якія падкрэсліваюць рызыкоўнасць, жорсткасць, фатальны драматызм у характары персанажа (выберыце патрэбнае):

a)

маленькія чорныя вусікі і нос, як у драпежнай птушкі

b)

белыя валасы, бакенбарды і рэзкі шрам праз брыво

6.

Завязкай у творы можна лічыць:

a)

з'яўленне (прыезд) фельд'егера на кардоне

b)

паведамленне пра арышт і смяротны прысуд Грынкевічу

c)

прыезд на кардон пані Грынкевіч

d)

дыялог пані Грынкевіч і Пора-Леановіча

7.

Чаму Пора-Леановіч не пагадзіўся пераправіць праз Дняпро жонку Грынкевіча?

a)

ён слепа выконваў загад графа Мураўёва: затрымаць жанчыну, каб паспелі пакараць яе мужа-інсургента

b)

пашкадаваў жанчыну, параіў перачакаць непагадзь, напаіў чаем

8.

Птушкі-галчаняты былі ў руках:

a)

Юрыя Горава

b)

салдата Івана

c)

пані Грынкевіч

d)

Усяслава Грынкевіча

9.

(птушкі-галчаняты ў руках) Гэтая дэталь падкрэслівае душэўную якасць героя, як:

a)

міласэрнасць

b)

злобу

c)

абыякавасць

d)

смеласць

10.

Самы напружаны і рамантычны эпізод у творы такі:

a)

пані Грынкевіч просіць афіцэраў пераправіць яе праз Дняпро

b)

калі Пора-Леановіч выказвае свае погляды на жыццё

c)

рызыкоўная пераправа праз Дняпро ў час страшэннай навальніцы

d)

Юрый Гораў даведваецца пра трагічны лёс Грынкевіча і выклікае Пора-Леановіча на дуэль

11.

У чым подласць графа Мураўёва? Што зрабіў ён пасля таго, як напісаў памілаванне і аддаў жанчыне?

a)

паслаў следам фельд'егера, каб той дапамог ёй хутчэй дабрацца да мужа

b)

паслаў фельд'егера, каб той вызваліў і прывёз Грынкевіча да жонкі

c)

паслаў фельд'егера з указаннем, каб на месцы паспяшаліся з вынясеннем прыгавору

d)

загадаў тэрмінова адправіць Грынкевіча ў ссылку

12.

У час дуэлі ворагі вядуць сябе высакародна, па-рыцарску:

a)

Пора-Леановіч дае Юрыю права выбару пісталета

b)

Юрый прапануе памаліцца перад двубоем у паходнай часоўні

c)

па дарозе да месца дуэлі жартуюць і апавядаюць адзін аднаму анекдоты

13.

Першым выстраліў Гораў, а не Пора-Леановіч, каторы вельмі любіць рызыкаваць і дуэлі. Чаму так?

a)

першая спроба стрэлу была ў Пора-Леановіча, але няўдалая, бо адбылася асечка

b)

Пора-Леановіч тут праяўляе хладнакроўе і дае нібы фору саперніку, нават шанец выйграць смяротны паядынак

c)

Пора-Леановіч хацеў страляць першым, але спатыкнуўся на купіну травы

14.

Развязка ў творы - гэта:

a)

вяртанне фельд'егера і яго паведамленне пра пакаранне Грынкевіча

b)

сцэна дуэлі

c)

сустрэча спадарыні Грынкевіч і Юрыя Горава

d)

ад'езд жонкі Грынкевіча дамоў