NEW
Font size
WorksheetsАб родным на замежнай
Total questions: 20
Worksheet time: 7mins
Як называўся вышэйшы ордэн перыяду "Вялікай Айчыннай вайны", якім узнагароджваліся военачальнікі?
ордэн Героя Савецкага Саюза
ордэн Перамогі
ордэн "За разгром Германіі"
ордэн "За перамогу ў Другой сусветнай вайне"
Гэтага палкаводца называлі “Савецкім Баграціёнам”. Масква, Сталінград, Курск, Беларусь – ва ўсіх найбуйнейшых перамогах вайны ёсць яго важкі ўклад. Менавіта яму выпаў гонар камандаваць парадам перамогі ў Маскве. Хто гэты палкаводзец?
Конеў І. С.
Маліноўскі Р. Я.
Варашылаў К. Е.
Ракасоўскі К. К.
Якое замежнае авіяцыйнае фарміраванне саюзнікаў прымала ўдзел у аперацыі «Баграціён»?
Нармандыя-Нёман
Люфтваффе
Мантэкасіна
Брытанскія Каралеўскія ВПС
Назавіце імёны двух партызан-Герояў Савецкага Саюза, якія насілі на грудзях не толькі знак гэтага вышэйшага звання, але і Залатую Зорку Героя Сацыялістычнай Працы.
Віктар Талаліхін і Канстанцін Заслонаў
Леанід Голікаў і Марат Казей
Леанід Брэжнеў і Аляксей Касыгін
Пётр Машэраў і Кірыл Арлоўскі
Назавіце, дзе была здзейснена самая буйная і выніковая наземная транспартная дыверсія Другой сусветнай вайны, арганізаваная Фёдарам Андрэевічам Крыловічам падчас Курскай бітвы.
у горадзе Мінску
на станцыі Орша
пад Курскам
на чыгуначным вузле Асіповічы
Экіпіроўка танкіста ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўключала сярод іншага:
- палеткі для карт
- шлемафон
- палявая сумка.
А што яшчэ выдавалася танкістам у абавязковым парадку?
наркамаўскія 100 грам
гадзіннік
руска-нямецкі размоўнік
шаўковая хустка
Гэты раман упершыню быў апублікаваны ў 1974 годзе ў часопісе "Новы свет", перакладзены больш чым на 50 замежных моў. Ён быў самым знакамітым у гісторыі айчыннай літаратуры аб рабоце контрвыведкі на нядаўна вызваленай савецкімі войскамі тэрыторыі Беларускай ССР. Па ім жа ў 2001 г. быў зняты фільм рэжысёрам Міхаілам Пташуком. Хто быў аўтар гэтага раману?
Васіль Быкаў
Алесь Адамовіч
Васіль Гроссман
Уладзімір Багамолаў
Пазначце, як называлася аперацыя па правядзенні па вуліцах Масквы салдат вермахта, што патрапілі ў палон у выніку беларускай наступальнай аперацыі.
Баграціён
Сатурн
Вялікі вальс
Канцэрт
Што жыхары Савецкага Саюза ўпершыню пачулі па радыё 1 студзеня 1944 г.?
Першы навагодні зварот І. Сталіна да народа СССР
Паведамленне аб высадцы саюзнікаў і адкрыцці “другога фронту”
Першае паведамленне аб вызваленні горада ў Еўропе за мяжой СССР
Новы гімн СССР
Пазначце прозвішча савецкага пісьменніка, з дзейнасці якога пачалося адраджэнне памяці аб абароне адзінай крэпасці-героя ў СССР?
Сяргей Смірноў
Міхаіл Шолахаў
Данііл Гранін
Канстанцін Сіманаў
На гербе якога абласнога горада намаляваны Ісус Хрыстос?
Гродна
Брэст
Магілёў
Віцебск
У якім адзіным горадзе кожны вечар уручную запальваюць ліхтары?
Віцебск
Гродна
Магілёў
Брэст
У якім горадзе размяшчаецца помнік чатыром канфесіям?
Іўе
Дзятлава
Гярвяты
Глыбокае
Як называўся праспект Незалежнасці ў пачатку сваёй гісторыі? Вуліца…
Троіцкая
Саборная
Падгорная
Захар’еўская
У якім годзе Мінску было прысвоена ганаровае званне «горад-герой»?
1948
1974
1965
1980
Самы стары будынак Мінска, які захаваўся – гэта…
Касцёл імя Дзевы Марыі
Свята-Духаў Сабор
Галоўная сінагога
Сабор св. Пятра і Паўла
Які горад з часоў Старажытнай Русі быў вядомы як Койданава?
Дзяржынск
Светлагорск
Мсціслаў
Бабруйск
Які горад другі па колькасці насельніцтва ў Беларусі?
Віцебск
Гомель
Гродна
Магілёў
У якім горадзе знаходзіцца адзіная Трыумфальная арка Беларусі?
Ваўкавыск
Магілёў
Маладзечна
Нясвіж
У якім храме захоўваецца ікона Божай Маці, выяву якой мы можам бачыць на гербе Мінска?
Сабор Усіх святых
Царква Аляксандра Неўскага
Сабор Святога Духа
Касцёл Дзевы Марыі
