
Сказы з аднароднымі членамі
Authored by Nina Petkevich
World Languages
8th Grade
Used 6+ times

AI Actions
Add similar questions
Adjust reading levels
Convert to real-world scenario
Translate activity
More...
Content View
Student View
7 questions
Show all answers
1.
MULTIPLE SELECT QUESTION
3 mins • 1 pt
Адзначце прыметы, уласцівыя аднародным членам сказа:
адказваюць на адно і тое ж пытанне;
удакладняюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдніх слоў;
адносяцца да аднаго і таго ж слова;
выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю (з’яўляюцца аднолькавымі членамі сказа);
можна паставіць пытанне ад аднаго слова да другога.
2.
MULTIPLE SELECT QUESTION
3 mins • 1 pt
Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца аднароднымі членамі:
Белая заслона снегу закрывала будынкі і двары (Я. Колас).
Навокал усё гуло, трэслася, выла, скуголіла… (Я. Колас).
Ні канца ні краю не відаць пустыні (Я. Брыль).
А журавель махаў і махаў аслабелымі крыламі, пяўся наперад сваёй доўгай выгінастай шыяй, але дагнаць чародку не мог (В. Быкаў).
Навокал сцішана, стоена радавалася цеплыні і сонцу поле (Я. Сіпакоў).
3.
MULTIPLE SELECT QUESTION
3 mins • 1 pt
Адзначце сказы з двума радамі аднародных членаў:
З тае восені можна было і спяваць, і размаўляць, і вучыцца на роднай мове (Я. Пархута).
І неба, і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі (Я. Колас).
У гэтым крыку былі і крыўда, і расчараванне, і надзея, і горкі папрок да нас, дарослых і разумных людзей (Я. Маўр).
Сустрэліся хваінка з ялінкаю, абняліся (А. Кулакоўскі).
Нічога не кажа бацька, маўчыць, упарта, сцята маўчыць… (Б. Сачанка).
4.
MULTIPLE SELECT QUESTION
3 mins • 1 pt
Адзначце сказы, у якіх азначэнні з’яўляюцца аднароднымі:
Яна яшчэ доўга глядзіць на сумны пагорак, гразкую дарогу і бачыць над гэтай мясцінай той цёмны майскі адвячорак… (В. Быкаў).
Быў цёплы чэрвеньскі дзень (М. Плотнікаў).
Можа, маці нагадаўся яе басаногі хлопчык Віця, віхрасты, рухавы і настойлівы? (М. Плотнікаў).
Байцы паўзлі па снежным полі і раптам у вячэрняй цішыні пачулі слабы чалавечы голас (У. Ліпскі).
А ў душы ўжо шырыліся, грымелі тугой пяшчотныя, дарагія ўспаміны з таго далёкага, што стала ўжо мінулым (В. Быкаў).
5.
MULTIPLE SELECT QUESTION
3 mins • 1 pt
Адзначце сказы, у якіх ёсць аднародныя выказнікі:
Данік не сцярпеў, наважыўся быў устаць і расказаць, як усё было (А. Савіцкі).
Зарава пажару калыхалася над ракою, над лесам, запальваючы крывавай чырванню рэдкія хмурынкі ў небе (М. Лынькоў).
Жыццё неяк памеркла адразу, стала шэрым, панурым (М.Лынькоў).
Нас вабілі прыгоды, небяспечныя, але цікавыя падарожжы ў незнаёмыя краіны, пошукі скарбаў, сутычкі з ворагамі, пагоні, подзвігі, высакародныя пачуцці, пазнанне свету, што быў далёка ад нас
(Г. Далідовіч).
Навокал непранікальная заслона снегу, дзе ўсё мітусілася, рухалася, хадзіла ходырам, бы ў нейкім тлумным дзікім танцы (Я. Колас).
6.
MULTIPLE SELECT QUESTION
3 mins • 1 pt
Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў патрэбна паставіць коску:
Сын жа кінуўся да дзвярэй, з усяе сілы націснуў на клямку рукамі, выскачыў на двор__ і ўжо там моцна заплакаў (М. Стральцоў).
Пах напаўняў хату__ расплываўся па двары__ падбадзёрваў__абуджаў радасць (Ю. Грыбаў).
Сякера гупала нячаста__ рытмічна (Ф. Янкоўскі).
Праз гадзіну яны ўжо добра адышліся ад таго балота__ ды брылі па пахілым доўгім касагоры (В. Быкаў).
Ні Міця__ ні я тады нават не здагадваліся, што цікавае ёсць і паблізу нас (Г. Далідовіч).
7.
MULTIPLE SELECT QUESTION
3 mins • 1 pt
Адзначце сказы, у якіх патрэбна паставіць двукроп’е:
Побач з букетам ляжала шмат іншых кветак чырвоныя гваздзікі, ружы, белыя рамонкі (А. Савіцкі).
На сене валяліся вялікія і маленькія камякі, пер’е, пух усё, што засталося ад нядаўняга гнязда (Я. Сіпакоў).
Патап Хведаравіч радаваўся сынавай падмозе, вучыў Якуба, як лячыць сосны, дубы, бярозы, яліны (У. Мяжэвіч).
Падышоў гружаны цягнік жалезныя платформы з гарматамі, некалькі закрытых вагонаў, дзясятак цыстэрнаў (М. Лынькоў).
На гэтым невялічкім вадаёме вадзілася шмат рыбы серабрыстыя карасікі, уюны, іншая драбяза (М. Аўсіевіч).
Access all questions and much more by creating a free account
Create resources
Host any resource
Get auto-graded reports

Continue with Google

Continue with Email

Continue with Classlink

Continue with Clever
or continue with

Microsoft
%20(1).png)
Apple
Others
Already have an account?