Wayground logo

Free Printable Worksheets

Font size

S
M
L
XL
Worksheets

Кантрольны тэст па беларускай мове 11 клас (Варыянт 2)

Total questions: 20

Worksheet time: 40mins

Name
Class
Date
1.

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:

a)

…канамічны

b)

адр…с

c)

ц…наўтваральны

d)

др…зіна

e)

ш…лясцець

2.

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў:

a)

на …скос

b)

аквары…м

c)

раманы …ладзіміра Караткевіча

d)

з …дзячнасцю

e)

майстры- …мельцы

3.

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

a)

дроб…

b)

п…едэстал

c)

снежан…скі

d)

медал…ён

e)

інтэр…ер

4.

Адзначце правільна напісаныя словы:

a)

сессія

b)

ралля

c)

дваццаць

d)

прыведзенныя

e)

рассудзіць

5.

Адзначце словы, якія маюць канчатак:

a)

фіялка

b)

сон

c)

хвалююся

d)

адзначыўшы

e)

знадворку

6.

Адзначце абстрактныя назоўнікі:

a)

рэалізм

b)

назіральнасць

c)

завея

d)

клён

e)

сум

7.

Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

a)

(электра) прыбор

b)

(паў) Мінска

c)

(супер) турнір

d)

(эксперт) крыміналіст

e)

(сена) пагрузчык

8.

Сярод выдзеленых у сказе слоў вызначце прыметнікі.


Светлалістыя лазнякі , якімі акаймаваны многія нашы вясковыя хаты, мне асабліва мілыя, асабліва любыя: яны заўсёды абмыюць мой твар расою, калі я спяшаюся ў лес, яны стракочуць голлем па спіцах колаў, калі я еду на возе, яны, сведкі майго маленства, заўсёды напомняць мне пра бесклапотны дзіцячы, калі можна было цэлы дзень гуляць у хованкі, і сёння варта толькі мне выйсці на загуменне ды ўгледзецца ў бок лазнякоў, як яны прыветна заківаюць сваімі галінкамі, прывітаюць, паклічуць.

a)

акаймаваны

b)

многія

c)

нашы

d)

любыя

e)

дзіцячы

9.

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

a)

(перш)наперш пазнаёміцца

b)

збіраць па(крыху)

c)

(як)небудзь паспець

d)

сесці (на)супраць

e)

выглядаць (па)будзённаму

10.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) ужываецца не:

a)

Адкрылася мне ісціна бясспрэчная: гуляючы, … пройдзеш па жыцці.

b)

Я не магу … захапляцца гістарычнай літаратурай.

c)

Як бы … было няпроста Максіму Багдановічу стаць беларускім паэтам, але хіба ж магло скласціся іначай.

d)

Яшчэ задоўга да канцэрта ў сельскім клубе было … стаць … сесці.

e)

І … спіцца, і … дрэмлецца, калі такая зорная ноч сышла на зямлю.

11.

Адзначце прыклады ў якіх прыметнік правільна дапасаваны да назоўніка:

a)

строгая трэнер Дзіяна

b)

шырокая стэп

c)

актуальны семінар-нарада

d)

прасторнае купэ

e)

абедзве странных студэнткі

12.

Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – выказнікі:

a)

Мае дзетачкі позна- рана і накормлены, і прыбраны.

b)

Ідзём мы з сястрою светлай раніцай на рэчку купацца.

c)

Маладзічок у хмарках скача, як па няўдобіцы плужок.

d)

Многія пешаходы спыніліся, каб палюбавацца вясёлкай, а яна пасля дажджу чароўная, зіхатлівая.

e)

Царкоўны звон, кажуць,лечыць душу і цела.

13.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба абавязкова паставіць працяжнік:

a)

Хлеб і вада ___ маладзецкая яда.

b)

Зямля бацькоў, безумоўна, ___ святая зямля.

c)

Час, ты ___ вялікі доктар.

d)

Сябе не разумець ___ не разумець нікога.

e)

У маёй суседкі дачка ___ хоць вады напіся, прыгажэйшай, здаецца ў свеце няма.

14.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

a)

Прыязджайце дадому ўвечар ___ і ўранні, не таміце матулі залішнім чаканнем.

b)

Вёска мая знаходзіцца за лапікам маладога ___ сасновага бору.

c)

Беларусь – гэта краіна лясоў ___і раўнін, і азёр, і рэк.

d)

Злятае на дасвецці вераснёвым то рыжы ліст ___ то жоўта-залаты.

e)

Мой родны горад не старэе ___ а маладзее з кожным днём.

15.

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць (коску) коскі:

a)

Аддзеленая ад свету балотамі, лясамі і рэкамі, палеская вёска ___ здавалася ___ самастойнай дзяржаваю, са сваёй мовай, звычаямі , песнямі ды казкамі.

b)

Я буду помніць скал абрысы і вашы пахі ___ кіпарысы!

c)

”Сталіца” шэрых чапляў ___ гэтую птушку ў народзе яшчэ называюць валяваха ___ знаходзіцца ў недаступным месцы, у пойменнай дуброве, далёкая ад людскіх вачэй.

d)

Лясны шлях з Мінска на Полацк ___ мабыць ___ адзін з самых прыгожых шляхоў Беларусі.

e)

Усе канфлікты ___ на маю думку ___ трэба вырашаць за круглым сталом.

16.

Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

a)

Кветкі бываюць горкімі ___ рупныя пчолкі з іх мёд усё роўна збяруць.

b)

У нас ад продкаў – сіла рук ___ у нас ад продкаў – сіла волі.

c)

Будзеш паважаць іншых ___ будуць і цябе паважаць.

d)

Прыгожа ўваходзіць у зімовы сон клён ___ ён, ярка ўспыхнуўшы ў першы ж начны замаразак, хутка скідае з сябе барвовае лісце.

e)

Зірнуўшы на вокны, Лёнька ўсміхнуўся ___ на шыбах густа разрасліся, як у казцы, белыя папараці.

17.

Адзначце сцверджанні, якія адпавядаюць сказу з простай мовай:


“Сапраўдным пачуццям не трэба аздобы”, - раптам спыняе мой расказ дзядзька і дадае – “Ты яшчэ малады і не разумееш, што мець магчымасць клапаціцца пра каго- небудзь, кагосьці любіць- гэта ўжо вялікае шчасце”.

a)

у сказе адсутнічае знак прыпынку – коска

b)

у сказе адсутнічае знак прыпынку – кропка

c)

у сказе адсутнічае знак прыпынку – двукроп’е

d)

у сказе адсутнічае знак прыпынку – працяжнік

e)

простая мова няправільна заключана ў двукоссе

18.

Адзначце сцверджанні, якія характарызуюць абедзве часціны мовы – прыслоўе звонка і прыметнік вусаты:

a)

змяняюцца па ліках

b)

самастойныя часціны мовы

c)

змяняюцца па склонах

d)

адносяцца да разраду якасныя

e)

маюць форму (формы) ступені(ступеней) параўнання

19.

Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх характарыстыкамі. Памятайце, што некаторыя даныя ніжняга слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.


А. Ніколі не ўзыдзе зерне, якое ўпала ў бясплодную зямлю.

Б. Чыюсьці трывогу ці смутак спяшайцеся развеяць добрым словам.

В. Я нарадзіўся ў Беларусі і, дзе б пасля ні жыў, сябе зваць толькі беларусам заўжды ўсіх прасіў.

Г. З хлуснёй нізашто не зміруся, нават калі яе дробнай назавуць.


1.Прыслоўе

2.Напісана з памылкай

3.Падпарадкавальны злучнік

4.Адносны займеннік

5.Не мае формы назоўнага склону

a)

А5Б2В3Г1

b)

А4Б2В1Г5

c)

А4Б2В5Г1

d)

А4Б2В5Г3

20.

Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах спалучэннямі слоў і іх характарыстыкамі. Памятайце, што некаторыя даныя ніжняга слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

А. На волю лёсу апынуўся хлопец у Ташкенце.

Б. Ураджай бульбы ў гэтым годзе, слоў няма, вельмі добры.

В. Поле – вокам не акінуць.

Г. Схаваўшыся ў кляновым лісці, вісяць на павуцінках павучкі.


1.Свабоднае словазлучэнне.

2.Фразеалагізм, які мае значэнне “быць пад пагрозай чагосьці, быць у небяспецы”.

3. Няправільна паводле свайго значэння ўжыты фразеалагізм.

4.Фразеалагізм, які мае сінонім што праўда то праўда.

5.Фразеалагізм, які ў сказе выконвае ролю выказніка.

a)

А3Б4В5Г1

b)

А4Б3В5Г1

c)

А3Б5В4Г1

d)

А3Б4В1Г5