Font size
Worksheetsвiктарына па гiсторыi мовы
Total questions: 55
Worksheet time: 28mins
Дыялект, з якога развiлася беларуская мова, узнiк на пачатку нашай эры ў нетрах:
праславянскай мовы
індаеўрапейскай мовы
балцкай мовы
Аўтар гіпотэзы ўзнікнення прабеларускага дыялекту ў межах І – V стст.:
Сцяпан Некрашэвіч
Вацлаў Ластоўскі
Янка Станкевіч
У … славяне запазычылі грэцкае пісьмо, на базе якога склалася сваё, што пазней было толькі перапрацаванае асветнікам Кірылам:
VІІ – VІІІ стст.
ІХ ст.
Х – ХІ стст.
Тутэйшыя пісьмовыя помнікі дахрысціянскага часу былі:
вынішчаныя першымі хрысціянамі
перакладзеныя першамі хрысціянамі
перавыдадзеныя першымі хрысціянамі
Тры асноўныя стылi лiтаратурнай мовы Х – ХIV стст.:
гутарковы, царкоўна-кнiжны, свецка-мастацкi
навуковы, свецка-мастацкi, справавы
царкоўна-кнiжны, свецка-мастацкi, справавы
У агульнаславянскі пісьмовы перыяд не існавала мовы:
старажытнарускай
стараславянскай
царкоўнаславянскай
Першы вядомы помнік беларускага пісьменства:
“Дамоўная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдовіча з Рыгай і Гоцкім берагам” 1229 г.
надпіс “горухшча” на глінянай пасудзіне з крывіцкіх курганоў 1 чвэрці Х ст.
“Слова пра паход Ігара” канца ХІІ ст.
Літаратурная беларуская мова канчаткова сфарміравалася ў:
актавай пісьменнасці ВКЛ
беларускім летапісанні
перакладах Францыска Скарыны
Беларуская мова як адна з найстаражытнейшых дзяржаўных нацыянальных моваў Еўропы ўпершыню набыла афіцыйны статус у:
1529 г.
1566 г.
1588 г.
Старабеларускую мову, што ў ВКЛ была мовай міжэтнічных дачыненняў і дыпламатычнага ліставання, ЦЯПЕР у размоўі часам называюць:
“проста мова”
“ліцьвінка”
лацінка
Унікальная энцыклапедыя беларускай мінуўшчыны, вялікі гістарычны архіў, напісаны на старабеларускай мове, называецца (і налічвае):
Беларуская метрыка (каля 20 тамоў)
Літоўская метрыка (каля 600 тамоў)
Крывіцкая метрыка (каля 250 тамоў)
Прадмову да Статута 1588 г., якая да сёння лічыцца ўзорам юрыдычнага красамоўства, напісаў:
Астап Валовіч
Леў Сапега
Мікола Гусоўскі
Аўтар першай навуковай граматыкі ўласна беларускай мовы “Граматыка славенская”, напісанай на латыні (рукапіс 1643 г., Парыж):
Лаўрэнцiй Зiзанiй
Мялецiй Сматрыцкi
Іван Ужэвіч
Назва і аўтар (выпускнік і віцэ-рэктар Віленскага ўніверсітэта) славутага падручніка па рыторыцы, што цягам XVII – XVIII стст. дзясяткі разоў перавыдаваўся ў Еўропе:
“Гіпіка…” Крыштапа Мікалая Дарагастайскага
“Вялікае мастацтва артылерыі” Казіміра Семяновіча
“Практычнае красамоўства…” Сігізмунда Лаўксміна
Віленскі ўніверсітэт, найстарэйшая навучальная ўстанова Усходняй Еўропы, быў заснаваны ў:
1570 г.
1696 г.
1832 г.
Гісторык Ё. Первольф сведчыў, што ў рэнесансавай Еўропе веданне … моваў было азнакай найвышэйшага тону:
беларускай і польскай
беларускай і чэшскай
беларускай і рускай
Пераклады вартасных рэлігійных і свецкіх тэкстаў найперш на чэшскую і беларускую мовы – … – сведчаць пра абазнанасць у гэтых мовах рэнесансавай Еўропы:
“Катэхізіс” 1562 г. Сымона Буднага і “Атыля” XVI ст.
Пражская Біблія 1488 г. / Біблія Францыска Скарыны 1517 г.
чэшскі “Трыстан” XIV ст. / беларускі “Трышчан ды Іжота” XVI ст.
Пастанова Варшаўскага Сойму наконт вядзення справаводства толькі па-польску:
1696 г.
1569 г.
1596 г
У XVIІ – XVIІІ стст. беларуская мова захоўваецца ў:
гутарковым маўленні сялян
у інтэрмедыях кшталту “Камедыя” Каятана Марашэўскага
фальклорных зборніках кшталту “Аршанскі зборнік”
Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША і ганаровы грамадзянін Францыі – узначаліў паўстанне 1794 г.:
Антоні Тызенгаўз
Тадэвуш Рэйтан
Тадэвуш Касцюшка
Фармiраванне новабеларускай лiтаратурнай мовы адбывалася на грунце:
кніжна-пісьмовай традыцыі ВКЛ
народна-размоўным
царкоўнаславянскай пісьменнасці
Паланэз “Развітанне з Радзімай напісаў:
Напалеон Орда
Міхал Клеафас Агінскі
Станіслаў Манюшка
“Не возьмем мы хцiвасць ва ўжытак – Прэч сквапнасцi, пыхi насенне! Наш самы высокi набытак: Айчына, навука, сумленне!” – гэта дэвіз:
філаматаў
нашаніўцаў
талакоўцаў
Віленскі ўніверсітэт як рассаднік вальнадумства быў зачынены царскімі ўладамі па здушэнні Лістападаўскага паўстання ў:
1794 г.
1832 г.
1863 г.
Загад Мікалая І весці справаводства толькі па-руску, скасаванне дзеяння Статута ВКЛ і забарона назвы “Беларусь” быў прыняты ў:
1839 г.
1840 г.
1841 г.
Нацыянальны герой Чылі, выбітны даследчык-геолаг, прапрапраўнук якога ў нашыя дні прыяжджаў у Беларусь з падзякаю па-беларуску:
Мікалай Судзілоўскі
Зыгмунт Мінейка
Ігнат Дамейка
Яська-гаспадар з-пад Вільні – гэты псеўданім меў:
Якуб Ясінскі
Кастусь Каліноўскі
Зыгмунт Серакоўскі
“Каго любіш? – “Люблю Беларусь!” – “Дык узаемна!” – гэта дэвіз паўстанцаў:
1794 г.
1831 г.
1863 г.
Увесь друк на беларускай мове быў забаронены ў:
1865 г.
1866 г.
1867 г.
“Что не доделал здесь штык, доделает русская школа” – сказаў:
М. Мураўёў (вешальнік)
А. Сувораў
П. Сталыпін
Газета Кастуся Каліноўскага называлася:
“Мужыцкая доля”
“Мужыцкая праўда”
“Мужчынская слава”
“Беларуская мова – мацi славянскай сям’i i моваў” – гэтую думку выказвалі:
У. Ігнатоўскі
Я. Карскі
М. Доўнар-Запольскі
лумачальна-перакладны “Слоўнiк беларускай мовы” ў 1870 г. стварыў:
I. Насовiч
А. Багдановіч
А. Сержпутоўскі
Фундаментальную працу “Беларусы”, у якой упершыню навукова абгрунтоўваецца нацыянальная самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа, стварыў:
I. Насовiч
Я. Карскi
Е. Раманаў
Адна з першых беларускіх газет, што адыграла выключную ролю ў нацыянальным абуджэнні і станаўленні літаратурнай мовы:
“Мужыцкая праўда”
“Наша нiва”
“Беларусь”
25 сакавiка 1918 г. была абвешчаная:
БНР
БССР
Літоўска-Беларуская ССР
Аўтар “Беларускай граматыкі для школ” 1918 г., з выхадам якой пачаўся працэс стабілізацыі правапісных нормаў літаратурнай мовы:
Янка Станкевіч
Браніслаў Тарашкевіч
Язэп Лёсік
У 1918 г. беларуская мова набыла афіцыйны статус:
у першы раз
у другі раз
у трэці раз
У 1921 – 1922 гг. на хвалі палітыкі беларусізацыі былі створаныя:
БДУ і БДЭУ
Інбелкульт і Акадэмія навук
БДУ і Інбелкульт
Акадэмiчная канферэнцыя па рэформе беларускага правапiсу i азбукi адбылася ў:
1924 г.
1926 г.
1928 г.
Выбітны беларускі лінгвіст, працы якога па граматыцы адыгралі выключную ролю ў працэсе стабілізацыі правапісных нормаў у 1920-я гг. (дзядзька Якуба Коласа):
Язэп Лёсік
Сцяпан Некрашэвіч
Янка Станкевіч
Аўтары слоўнікаў 1920-х гг.:
браты Максім і Гаўрыла Гарэцкія
Вацлаў Ластоўскі
Сцяпан Некрашэвіч і Мікола Байкоў
Першую Правапісную камісію ўзначальваў:
Браніслаў Тарашкевіч
Сцяпан Некрашэвіч
Язэп Лёсік
Рэформа правапісу 1933 г. называлася (і была праектам):
“Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу” (трэці прект)
“Аб зьменах і ўдасканаленьні беларускага правапісу” (другі праект)
“Аб зьменах і ўдакладненьні беларускага правапісу” (першы праект)
Рэформу правапісу 1933 г. рыхтавалі:
зорная плеяда беларускіх лінгвістаў
нефілолагі і небеларусы
Янка Купала і Якуб Колас
Правапіс, які быў штучна створаны ў 1933 г., цяпер красамоўна называюць:
рэпрэсаваны правапіс
“харакіры беларускай мовы”
“наркамаўка” (зацверджаны наркамам)
Пастанова “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школе…” была прынятая ў:
1939 г.
1938 г.
1940 г.
Праект “Аб удасканаленні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу” ў 1957 г. быў падрыхтаваны пад кіраўніцтвам:
Янкі Купалы і Якуба Коласа
Якуба Коласа і Кандрата Крапівы
Якуба Коласа і Петруся Броўкі
Законам “Аб мовах у Беларускай ССР” надаваўся афіцыйны статус беларускай мове ў:
1989 г.
1990 г.
1988 г.
Акадэмічная канферэнцыя 1992 г., праведзеная пад эгідай Міністэрства адукацыі прыняла пастанову, у якой рэформа 1933 г. характарызавалася як:
факт русіфікацыі беларускай мовы
факт палітычнага ўмяшання ў моўны працэс
факт беларусізацыі беларускай мовы
Паводле рэферэндуму … рускай мове быў нададзены статус другой дзяржаўнай мовы:
1994 г.
1995 г.
1996 г.
Моўны дуалізм сучаснай Беларусі вызначаецца наяўнасцю:
аднаго правапісу
двух правапісаў
трох правапісаў
Беларускі класічны правапіс (нармалізацыя 2005 г.) у размоўі называецца:
“тарашкевіца” (на гонар Браніслава Тарашкевіча)
“станкевічанка” (на гонар Янкі Станкевіча)
“ліцьвінка” (на гонар ліцьвінскай спадчыны ВКЛ)
Беларускі афіцыйны (школьны) правапіс (нармалізацыя 2008 г.) у размоўі называецца:
“бээсэсэраўка”
“іўчанкоўка”
“наркамаўка” (бо быў прыняты наркамам, саветам народных камісараў)
Старабеларуская мова была зафіксаваная ў трох тыпах графік, з якіх захаваліся толькі:
кірыліца
лацінка
арабская вязь
