Font size
WorksheetsЗнакі прыпынку ў БСС
Total questions: 10
Worksheet time: 29mins
Адзначце заканчэнне дадзенай фармулёўкі:
Бяззлучнікавым называецца сказ, у якім …
ёсць толькі адна граматычная аснова
ёсць падпарадкавальная сувязь паміж часткамі
ёсць дзве граматычныя часткі і болей
ёсць бяззлучнікавая сувязь паміж часткамі
Адзначце бяззлучнікавыя сказы
Сонца ціха скацілася з горкі, месяц белы таемна свеціць.
Я выйшаў на ганак і аж зажмурыўся: у вочы балюча ўдарыла ранішняе святло.
Ісці было цяжка, бо спад быў круты, калючы гушчар раніў рукі.
Дакранешся да галінкі - і на цябе абрынецца снежны абвал.
Напішыце, якія знакі прыпынку ставяцца паміж часткамі ў БСС з сэнсава-граматычныя адносінамі :
1. адначасовасць, паслядоўнасць;
2. раскрыццё зместу, паясненне, удакладненне, прычына;
3. хуткая змена падзей, вынік, супрацьпастаўленне.
(a)
Адзначце сказы, дзе трэба паставіць коскі.
Расце на гэтым агародзе бульба_ цвіце мак _ уздымаюць галоўкі сланечнікі.
Надзя хуценька апаласнула халоднай вадой твар _ сон як рукой зняло.
Хочаш многа знаць _трэба мала спаць.
Дрыжаць у шэрані бярозы_ бялеюць снежныя палі.
Які знак прыпынку неабходна паставіць у бяззлучнікавым сказе:
Адчыніш фортку павее халадок.
коска
двукроп'е
працяжнік
кропка з коскай
Адзначце сказы, дзе трэба паставіць двукроп'е:
Дзесьці вухкаў пугач _ яго крык гулка разносіўся па лесе.
Цяпер я зразумеў_ дарога гэтая не такая ўжо простая.
Гультаю ўсё некалі _ раніцай росна, удзень млосна, увечары камары кусаюць.
Адбяруць у чалавека любімую працу _ пустым стане яго жыццё.
Адзначце сказы, дзе трэба паставіць працяжнік:
Першы марозік моцна скаваў зямлю _ у паветры кружацца рэдкія сняжынкі.
Няма лесу_няма жыцця.
Андрэй зірнуў на неба _ чорная хмара вісела амаль над ім.
Любіце працу _ у ёй найбольшы смак жыцця.
Адзначце сказы, дзе трэба паставіць коскі:
Можна было ісці дадому_ рабочы дзень скончыўся.
Вакол спакойна дрэмле поле _ блішчыць у росах сенажаць.
Кінеш спераду_ знойдзеш ззаду.
Бор стары завые нудна _зашуміць галлём лаза.
Адзначце знакі прыпынку, якія трэба паставіць у сказе:
Мне здалося _ па бруку ідзе маладая сасонка.
двукроп'е
коска
працяжнік
кропка з коскай
якія былі цяжкасці пры выкананні тэста?
